Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва» атрымала патрабаваньне ад Міністэрства інфармацыі


Міністэрства інфармацыі 20 красавіка вынесла патрабаваньне за распаўсюд недакладнай інфармацыі ўласьніку «Нашай Нівы» — кампаніі «Суродзічы».

Ягор Марціновіч, архіўнае фота
Ягор Марціновіч, архіўнае фота


Прычына: «Наша ніва» 16 красавіка апублікавала навіну, у якой сьцьвярджалася, што 6 чалавек з дома састарэлых у Бешанковічах трапілі ў больніцу, сказаў «Свабодзе» галоўны рэдактар выданьня Ягор Марціновіч.

Паводле Марціновіча, інфармацыю пра хворых з дому састарэлых журналістам «Нашай нівы» распавёў чалавек, які стаў кантактам 1-га ўзроўню.

Што за патрабаваньне?

Паводле закону аб СМІ, Мінінфарм можа дасылаць мэдыям патрабаваньні. Мэдыя ў сваю чаргу абвергнуць непраўдзівую інфармацыю на наступны дзень пасьля вынясеньня патрабаваньня. Калі гэта ня будзе зроблена, выданьне могуць пазбавіць рэгістрацыі, ці заблякаваць. Два вынесеных патрабаваньні за год таксама могуць стаць падставай для блякіроўкі выданьня.

На момант публікацыі «Наша ніва» паправіла навіну з пазнакай, што Міністэрства інфармацыі абвяргае гэтыя зьвесткі.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі Міністэрства інфармацыі папярэджвае СМІ наконт інфармацыі пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі. Раней папярэджаньні атрымоўвалі Vitebsk.biz і Media-polesye.by.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG