Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава пакарала мэдыя за фэйк аб сьмерці ад каранавірусу

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі вынесла патрабаваньне кіраўніку парталу Vitebsk.biz за фэйк аб сьмерці ад каранавірусу ў Беларусі, піша БелТА.

Што адбылося?

Сайт Vitebsk.biz і некаторыя тэлеграм-каналы 12 сакавіка распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю пра сьмерць гендырэктара холдынгу «Марка» Мікалая Мартынава.

Што кажа Мінінфарм?

«Публікацыя падобнай інфармацыі нагнятае паніку і ўводзіць у зман грамадзян адносна дзеяньняў дзяржавы ў барацьбе з захворваньнем. Акрамя таго парушаецца канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманьне даставернай інфармацыі», — адзначылі ў ведамстве.

Мінінфарм заклікаў журналістаў і блогераў правяраць атрыманую інфармацыю і не распаўсюджваць фэйкі.

Што за папярэджаньне?

Паводле закону аб СМІ, Мінінфарм можа дасылаць мэдыям патрабаваньні. Мэдыя ў сваю чаргу абвергнуць непраўдзівую інфармацыю на наступны дзень пасьля вынясеньня патрабаваньня. Калі гэта ня будзе зроблена, выданьне могуць пазбавіць рэгістрацыі, ці заблякаваць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG