Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанцы западозрылі ўлады ў спробе абмежаваць свабоду слова


Мадрыд
Мадрыд

У Гішпаніі разгарэўся скандал у сувязі з падазрэньнямі, што ва ўмовах надзвычайнага становішча, абвешчанага з прычыны каранавірусу, урад спрабуе абмежаваць свабоду слова, паведамляе «Нямецкая хваля».

Скандал у Гішпаніі справакавалі выказваньні начальніка штабу Цывільнай гвардыі генэрал-лейтэнанта Хасэ Мануэля Сант’яга. Ён заявіў, што ягонае ведамства працуе над «мінімізацыяй крытыкі ўрадавай барацьбы з крызісам», выкліканым пандэміяй каранавірусу.

Гэтыя словы былі ўспрынятыя грамадзкасьцю як прызнаньне, што сілавыя структуры маюць намер абмежаваць свабоду слова ў парушэньне асноўных прынцыпаў прававой дзяржавы.

Як рэагуе апазыцыя

Лідэр апазыцыі Пабла Касада запатрабаваў ад міністра ўнутраных спраў Фэрнанда Грандэ-Марляска растлумачыць у парлямэнце, хто даў падобны загад. А іншы вядомы парлямэнтар Сант’яга Абаскаль нават абвінаваціў улады ў змове супраць дэмакратыі і запатрабаваў неадкладнай адстаўкі кіруючага кабінэту.

Міністар паспрабаваў апраўдацца, заявіўшы, што генэрал няправільна выказаўся. Ён нібыта меў на ўвазе толькі барацьбу зь небясьпечнымі fake news пра каранавірус, якія выклікаюць панічныя настроі. Аднак такое тлумачэньне не супакоіла грамадзкасьць.

Ранейшыя прэцэдэнты

Газэта ABC нагадвае, што ў Гішпаніі ўжо маюцца «небясьпечныя прэцэдэнты» са спробамі абмежаваць свабоду слова. Так, апошнім часам міністры сталі загадзя патрабаваць і фільтраваць пытаньні, якія ім задаюць журналісты. Таксама перастаў дзейнічаць ўрадавы партал галоснасьці. Прагучала нават прапанова забараніць незалежным СМІ асьвятляць пытаньні, зьвязаныя з эпідэміяй. З нападкамі на прэсу пастаянна выступае намесьнік старшыні ўраду Паблё Іглесіяс.

Скандал у краіне разгарэўся на фоне агульнай незадаволенасьці насельніцтва захадамі, якія ўвяла ўлада для барацьбы з COVID-19. Краіна займае першае месца ў сьвеце ў колькасьці памерлых адносна колькасьці насельніцтва — больш за 20 000 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG