Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адказаў Лукашэнку на просьбу зьнізіць цану на газ


Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, архіўнае фота.

Чальцы Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады правялі 14 красавіка відэаканфэрэнцыю, да якой заклікаў Аляксандар Лукашэнка. На ёй Лукашэнка папрасіў ва Ўладзіміра Пуціна зьніжку на газ.

«Відавочна, што пры такой рэзкай зьмене эканамічнай каньюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а мэханізм разьлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў», — зьвярнуўся Лукашэнка да Пуціна з просьбай, каб той «найхутчэй рагледзеў» пытаньне разьлікаў за прыродны газ.​

Што адказаў тады Пуцін (і ці адказаў наагул), не паведамлялася. Пад ноч 14 красавіка стала вядома, што старшыня Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч дамовіўся, каб гэтае пытаньне Беларусь абмеркавала з Расеяй у двухбаковым фармаце, аб выніках паведамілі Савету ЭАК 20 красавіка.

15 красавіка, піша «Інтэрфакс», прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў адказаў журналістам пра лёс прапановы Лукашэнкі:

«Гэта пытаньне для прагаворваньня на экспэртным узроўні. Пытаньне пастаўлена ў межах ЭАЭС, яно можа ставіцца, яно будзе прапрацоўвацца», — сказаў Пяскоў.

Раней беларуская Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пратакол, які ўносіць зьмены ў беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне 2011 году аб парадку фармаваньня цэнаў на прыродны газ для Беларусі і яго транспартаваньне па беларускіх газаправодах.

Сутнасьць дакумэнту ў тым, каб фінансавыя ўмовы паставак газу ў Беларусь не пагаршаліся. Згодна зь ім дзеяньне міжурадавага пагадненьня падаўжаецца да 31 сьнежня 2020 году. Цана расейскага газу для Беларусі ў 2020 годзе вызначаная ў памеры 127 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў як базавы варыянт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG