Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прадстаўнік САЗ адказаў на пытаньне Свабоды пра меркаваную колькасьць ахвяраў на піку пандэміі


Патрык О’Конар, кіраўнік місіі САЗ у Беларусі
Патрык О’Конар, кіраўнік місіі САЗ у Беларусі

Якія лічбы хворых і сьмяротных выпадкаў могуць быць падчас піку эпідэміі ў Беларусі напрыканцы красавіка-пачатку траўня, улічваючы, што цягам апошніх трох дзён пайшоў інтэнсіўны рост?

На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды адказаў кіраўнік місіі Сусьветнай арганізацыі здароўя Патрык О’Конар:

«Апошнія дні мы бачым падваеньне колькасьці выпадкаў кожныя два-тры дні. Складана прадбачыць агульную колькасьць выпадкаў, якія можна чакаць. То бок мы бачым рост, і калі мы глядзім на крывую, то яна атрымліваецца даволі крутой. Мы прызнаём, што мы цяпер уваходзім у новую фазу барацьбы з інфэкцыяй у Беларусі, і на гэтым этапе патрэбныя дадатковыя меры, каб згладзіць гэтую крывую альбо каб пераламаць яе траекторыю. Вірус нам падкажа, якія трэба рабіць захады. Цяпер вірус нам гаворыць пра тое, што перадача адбываецца ўжо на ўзроўні супольнасьці і таму патрэбны дадатковыя захады дзеля таго, каб сыстэма аховы здароўя магла рэагаваць безь перагрузкі».

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік сказаў, што сытуацыю прагназавалі, аднак не назваў ніякіх лічбаў.

Уладзімер Каранік
Уладзімер Каранік

«Ёсьць розная рэакцыя — тэхналёгія стрымліваньня і тэхналёгія зьмякчэньня наступстваў. У нас ёсьць ацэнка ўплыву розных мерапрыемстваў на крывую захворвальнасьці. Але ў гэтай ацэнцы ёсьць адзін фактар няпэўнасьці: наколькі насельніцтва будзе выконваць рэкамэндацыі і захады, якія будуць уводзіцца? Напрыклад, ёсьць разьлік, як можа паўплываць на хуткасьць пад’ёму захворвальнасьці ўвядзеньне дыстанцыйнай адукацыі ў ВНУ. Але пры гэтым студэнты павінны заставацца ў месцах навучаньня і абмежаваць кантакты міжсобку і, адпаведна, вучыцца дыстанцыйна. Падчас рэалізацыі гэтага сцэнару на прыкладзе БНТУ мы высьветлілі, што амаль 2 тысячы студэнтаў разьехаліся па краіне, астатнія вольны час актыўна выкарыстоўвалі дзеля сустрэч са студэнтамі зь іншых ВНУ і наведвалі забаўляльныя ўстановы. Таму разьлікі зьяўляюцца ўжо зусім іншыя».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле Караніка, цяпер абмяжоўваюцца патокавыя лекцыі, каб не зьбіраць студэнтаў разам, праводзяцца заняткі ў меншых групах, зрушаны пачатак заняткаў, каб студэнты не сустракаліся з тымі, хто едзе на працу ў грамадзкім транспарце, робяцца захады, каб утрымаць студэнтаў у месцах пражываньня.

«Пры выяўленьні выпадкаў у інтэрнатах захады больш жорсткія. Частка студэнтаў БНТУ і іншых ВНУ скардзяцца, што ў іх інтэрнатах уводзяць карантын і абмяжоўваюць іх перасоўваньне. Насамрэч сацыяльнае дыстанцыяваньне людзей, старэйшых за 70 гадоў, і іншыя захады згладжваюць пікі і зьмяншаюць хуткасьць росту інфікаваньня. Але калі мы будуем прагнозы, мы мяркуем, што гэтыя рэкамэндацыі выконвае бальшыня насельніцтва, і тады гэта мае сэнс.

Паколькі ёсьць адзін каэфіцыент, які мы пралічыць ня можам — гэта адсотак тых, хто будзе выконваць, — то прагнозы вельмі варыябэльныя. Таму пужаць ці супакойваць некага лічбамі мы ня будзем. Усе нашы захады накіраваныя на тое, каб пакінуць разьвіцьцё эпідпрацэсу ў рамках рэсурсных магчымасьцяў сыстэмы. На дадзеным этапе гэта ўдаецца. Сытуацыя мяняецца даволі хутка, і мы імкнёмся хутка рэагаваць. Была рэкамэндаваная самаізаляцыя, для некаторых гэта той жа карантын, за які многія выступаюць. Але пры праверцы было выяўлена, што 15–20% людзей па месцы жыхарства знайсьці не змаглі. Траціну зь іх мы не знайшлі нават цягам сутак. Яны ня тое што выйшлі з дому, але яшчэ некуды і зьехалі. Таму была ўведзена адказнасьць за парушэньне рэжыму самаізаляцыі.

Калі рэкамэндацыі выконвацца ня будуць, то прагнозы будуць зусім іншыя. Таму давайце нікога ня будзем пужаць ці супакойваць лічбамі. Гэта тая сытуацыя, калі мы ўсе апынуліся ў адной лодцы».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG