Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 1500 хворых на каранавірус у Беларусі, улады прагназуюць пік на канец красавіка. Вынікі 9 красавіка


Валянтэры вязуць медычныя касцюмы і маскі ў Шуміліна Віцебскай вобласці. Настаўнікі шыюць медычныя халаты.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 9 красавіка.

  • На вечар 8 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1,577 мільёна выпадкаў COVID-19, памерлі 93 637 чалавек.
  • У Беларусі агулам ужо амаль 1500 хворых на каранавірус, 16 сьмяротных выпадкаў. Мінздароўя Беларусі прызнала за дзень 420 новых выпадкаў захворваньня, памерлі яшчэ 3 чалавекі
  • Паводле разьлікаў Міністэрства аховы здароўя, на пік захворваньня на каранавірус Беларусь выйдзе ў канцы красавіка ці ў пачатку траўня
  • На БелАЭС шпіталізавалі 100 чалавек — кантактавалі з інфікаванымі каранавірусам расейцамі
  • Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі пачалі вырабляць антысэптыкі для барацьбы з каранавірусам
  • Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі заявіў, што ў краіне важна прыняць больш жорсткія меры сацыяльнага дыстанцыяваньня: перавод на дыстанцыйнае навучаньне, забарона масавых мерапрыемстваў, аж да ўвядзеньня карантыну,
  • Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік расказаў, што ў Беларусі абралі «стратэгію зьмякчэньня наступстваў» каранавірусу замест «стратэгіі стрымліваньня»
  • Кіраўніцтва каталіцкай царквы ў Беларусі заклікала вернікаў адсьвяткаваць Вялікдзень дома. Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату абмежавалася правіламі прафіляктыкі каранавірусу
  • Эўразьвяз выдзеліць агулам больш за 20 мільярдаў эўраў на дапамогу краінам-партнэрам у барацьбе з пандэміяй каранавірусу SARS-CoV-2.
  • Польскія межы застануцца закрытымі да 3 траўня, урад падоўжыць тэрмін закрыцьця школ і прадпрыемстваў
  • Выпускнікоў расейскіх школ вызвалілі ад вясновага прызыву ў войска
  • У канцы красавіка Італія можа пачаць паступова здымаць некаторыя абмежаваньні, уведзеныя для спыненьня эпідэміі COVID-19. Агульная колькасьць заражаных каранавірусам людзей у Італіі — амаль 140 тысяч; колькасьць сьмерцяў ад пандэміі — амаль 18 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG