Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пашырыла абмежаваньні на грамадзкае жыцьцё, каб стрымаць каранавірус


Варшава, 1 красавіка 2020
Варшава, 1 красавіка 2020

Польскія межы застануцца закрытымі да 3 траўня, урад падоўжыць тэрмін закрыцьця школ і прадпрыемстваў, заявіў у чацьвер прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Прадпрыемствы застануцца закрытымі да 19 красавіка, а абмежаваньні на дзейнасьць школ, а таксама на рух чыгуначнага і паветранага транспарту будуць падоўжаныя яшчэ на два тыдні, сказаў ён.

Для жыхароў Польшчы таксама ўвялі абавязковае нашэньне масак, якія б закрывалі рот і нос, пачынаючы ад чацьвярга наступнага тыдня. Тады ўрад таксама мае апублікаваць графік «вяртаньня да новай эканамічнай рэальнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG