Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышаградзкая група паабяцала Ўсходняму партнэрству 250 тысяч эўраў на барацьбу з каранавірусам


Кіраўнікі ўрадаў Вугоршчыны (Віктар Орбан), Славаччыны (Пэтр Пэлегрыні), Чэхіі (Андрэй Бабіш) і Польшчы (Матэвуш Маравецкі) на саміце Вышаградзкай групы ў Празе, 4 красавіка 2020

Краіны Вышаградзкай чацьвёркі запусьцяць праграму салідарнасьці для шасьці краінаў Усходняга партнэрства, (у якое ўваходзіць і Беларусь), каб дапамагчы ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Фінансавы фонд гэтай праграмы складзе 250 тысяч эўраў.

Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода.

У сумеснай заяве Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны адзначаецца таксама, што «галоўнай мэтай [Усходняга партнэрства] застаюцца палітычная асацыяцыя і эканамічная інтэграцыя ўсходніх партнэраў з Эўразьвязам». Чацьвёрка таксама падтрымлівае «паступовы доступ нашых партнэраў да адзінага рынку ЭЗ да ўзроўню, прызнанага ўзаемна выгадным для партнэраў і чальцоў ЭЗ.

Праграма Ўсходняга партнэрства, запачаткаваная ў 2009 годзе, уключае Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Ўкраіну. Яе мэта — наблізіць гэтыя краіны да ЭЗ без канкрэтнай прапановы далучэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG