Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандуктарка ў Стоўпцах захварэла на каранавірус


Ілюстрацыйнае фота. Дэзынфэкцыя грамадзкага транспарту ў Беларусі (Горадня)
Ілюстрацыйнае фота. Дэзынфэкцыя грамадзкага транспарту ў Беларусі (Горадня)

У кандуктаркі аўтапарку № 17 у Стоўпцах знайшлі каранавірус, яна цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Валожыне.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта стала вядома ў нядзелю, паведаміў карэспандэнту Свабоды гендырэктар «Мінаблаўтатрансу» Ўладзімер Федаровіч.

«Наогул у сыстэме „Мінаблаўтатрансу“ гэта адзіны выпадак. Так атрымалася з супрацоўнікам у Стоўпцах. Цяпер вызначаюцца кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў», — сказаў ён.

Федаровіч расказаў, што аўтобусы пасьля кожнага рэйсу апрацоўваюцца сродкамі дэзынфэкцыі, а кіроўцы, кандуктары, касіры, начальнікі аўтастанцый забясьпечаныя дэзсродкамі, маскамі і пальчаткамі.

«У нас тут кантроль штогадзінны і збояў не было, усіх гэтых сродкаў хапае, мы іх купілі зараней. А калі супрацоўнік адчувае сябе дрэнна, мы яго тут жа ізалюем, у гэтую ж хвіліну, не чакаем», — сказаў Уладзімер Федаровіч.

У самім аўтапарку сказалі, што кандуктаркі няма на працы цягам чатырох дзён, спачатку яна трапіла ў рэанімацыю, цяпер сябе адчувае лепш. Паводле інфармацыі ад мясцовых жыхароў, жанчына працавала кандуктарам на трох маршрутах грамадзкага транспарту.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG