Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«БПС-Сбербанк» пацьвердзіў сьмерць супрацоўніка галоўнага офісу, у якога быў каранавірус. Яшчэ 11 чалавек у шпіталі


Пра гэта гаворыцца ў заяве банку, апублікаванай 7 красавіка. Больш за 80% супрацоўнікаў перавялі на дыстанцыйную працу.

Пра сьмерць аднаго з супрацоўнікаў галоўнага офісу «БПС-Сбербанк» паведаміла «Наша ніва». У публікацыі сьцьвярджаецца, што 51-гадовы кіроўца аднаго з мэнэджараў банку Эдуард Ц. памёр 4 красавіка ў Менску, у яго знайшлі каранавірус. Паводле выданьня, акрамя кіроўцы, у галоўным офісе банку ёсьць яшчэ некалькі інфікаваных каранавірусам.

Банк афіцыйна пракамэнтаваў сытуацыю 7 красавіка. Паводле паведамленьня, разьмешчанага на афіцыйным сайце «БПС-Сбербанку», больш за 80% супрацоўнікаў галаўнога офісу перайшлі на дыстанцыйную працу. Гэта было зроблена пасьля таго, як тэст аднаго з супрацоўнікаў цэнтральнага апарату паказаў станоўчы вынік на каранавірус.

Таксама 12 супрацоўнікаў адправілі ў шпіталь. У банку сьцьвярджаюць, што гэта не закранула ніводнага аддзяленьня банку, якое абслугоўвае фізычных і юрыдычных асоб.

«Каранавірус быў знойдзены ў супрацоўніка галаўнога офісу, які не кантактаваў з кліентамі, але меў зносіны з калегамі, — гаворыцца ў паведамленьні банку. — Банк прэвэнтыўна рыхтаваўся да пандэміі. Так, намі было закуплена каля за 20 тысяч масак і неабходных сродкаў дэзынфекцыі як для асабістага выкарыстаньня, так і для апрацоўкі офісных памяшканьняў… На вялікі жаль, адзін з супрацоўнікаў пайшоў з жыцьця. У яго было запаленьне лёгкіх. Банк акажа разнастайную падтрымку яго сям'і».

На гэты момант 11 супрацоўнікаў галоўнага офісу «БПС-Сбербанку» знаходзяцца на лячэньні ў мэдыцынскіх установах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG