Віцебскі шпіталь плянуе закупіць 50 мяшкоў для трупаў

Блізкія перадаюць рэчы пацыентам Віцебскай лякарні. Ілюстрацыйнае фота.
Блізкія перадаюць рэчы пацыентам Віцебскай лякарні. Ілюстрацыйнае фота.

Віцебскі абласны клінічны шпіталь мае патрэбу ў пакетах для целаў нябожчыкаў. Заяўка зьявілася на сайце дзяржаўных закупак 4 красавіка.

Як вынікае з заяўкі, шпіталю патрэбныя 50 гермэтычных плястыкавых пакетаў для ўпакоўкі трупаў. На гэта зь бюджэту гатовыя выдаткаваць 1400 рублёў. Паставіць пакеты патрэбна на наступным тыдні з 6 да 10 красавіка. Прыняць удзел у тэндэры можна было цягам некалькіх гадзінаў — да 16:00 4 красавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале, у Беларусі па стане на 4 красавіка зафіксавана 440 выпадкаў каранавірусу, на стацыянарным лячэньні з каранавіруснай інфэкцыяй знаходзіцца 394 чалавекі.

Свабодзе вядома пра трох памерлых пацыентаў зь Віцебску, у якіх пацьвердзілі каранавірус.

​
XS
SM
MD
LG