Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Эўразьвяз, Брытанія і Ўкраіна заблякавалі расейскі праект рэзалюцыі ААН аб адмене санкцыяў на час пандэміі


Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, архіўнае фота

Генэральная асамблея ААН 2 красавіка прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала да «міжнароднай супрацы» ў барацьбе з пандэмічнай каранавіруснай інфэкцыі. Тэкст адлюстроўвае агульную заклапочанасьць распаўсюдам COVID-19.

Рэзалюцыя заклікае генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша ўзначаліць мабілізацыю і каардынацыю глябальнага рэагаваньня на пандэмію.

Праект дакумэнту прадставілі Швайцарыя, Інданэзія, Сынгапур, Нарвэгія, Ліхтэнштэйн і Гана, ён быў прыняты кансэнсусам 193 краінаў-чальцоў.

Яшчэ адзін праект рэзалюцыі, прадстаўлены Расеяй, таксама спасылаўся на неабходнасьць салідарнасьці перад праблемамі, але таксама ў ім былі палажэньні пра агульнае скасаваньне міжнародных санкцыяў.

Расейскі праект падтрымалі чатыры краіны: Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Куба, Нікарагуа і Вэнэсуэла. Але Эўразьвяз, Вялікая Брытанія, ЗША і Ўкраіна заблякавалі праект.

«Украіна першай зь дзяржаваў – сяброў ААН прыпыніла працэдуру змоўчаньня [працэдура ўхваленьня дакумэнту без галасаваньня, калі лічыцца, што хто змаўчаў, той згодны. — Рэд.] да ініцыяванага Расеяй праекту рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН „Дэклярацыя салідарнасьці Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў перад выклікамі, створанымі каранавірусам-2019 (COVID-19)“, — паведаміў 2 красавіка міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба. — Таму працэдура змоўчаньня перапыняецца. Расейская рэзалюцыя ня будзе прынятая. Мы працягнем блякаваць намаганьні Расеі ў скасаваньні рэжыму санкцыяў».

Практычна адначасова з прыняцьцем дакумэнту колькасьць выпадкаў COVID-19 у сьвеце перавысіла 1 мільён. Раніцай 3 красавіка колькасьць загінулых перавысіла 53 тысячы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG