Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі актор у рэанімацыі з COVID-19 і пнэўманіяй, — дырэктар тэатру імя Якуба Коласа


Нацыянальны драматычны тэатар імя Якуба Коласа, Віцебск, архіўнае фота

Драматычны тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску скасаваў спэктаклі да 18 красавіка. Дырэктар тэатру паведаміў Tut.by, што адзін з актораў цяпер у рэанімацыі з пнэўманіяй і мае станоўчы тэст на каранавірус.

Але скасаваньне спэктакляў тлумачаць не карантынам, а «практычна пустой заляй» зь сярэдзіны сакавіка. Рэпэтыцыі працягваюцца.

На 30 сакавіка 11 супрацоўнікаў тэатру маюць рэсьпіраторныя захворваньні, ёсьць і іншыя людзі з запаленьнем лёгкіх, але COVID-19 выявілі толькі ў аднаго. Калі менавіта пацьвердзілі каранавірус у аднаго з актораў, не ўдакладняецца.

Па стане на 27 сакавіка пацьвердзілі 94 выпадкі інфэкцыі новым каранавірусам: 32 «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 62 «знаходзяцца пад мэдыцынскім кантролем і на лячэньні», два выпадкі пераправяраюць. Пасьля 27 сакавіка Мінздароўя не публікавала статыстыкі.

Тым часам дзяржаўнае выданьне «Іўеўскі край» паведамляе, што ў Горадзенскай вобласьці быў выяўлены чацьвёрты выпадак COVID-19 — у пацыента івейскай лякарні, які лячыўся ад пнэўманіі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG