Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чаму цяпер больш жорстка правяраюць наведвальнасьць?» На якія пытаньні не адказаў у стрыме міністар Каранік

Уладзімер Каранік, архіўнае фота
Уладзімер Каранік, архіўнае фота

Сотні пытаньняў атрымалі 25 сакавіка падчас онлайн-прэс-канфэрэнцыі міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, намесьнік галоўнага лекара менскай інфэкцыйнай лякарні Алег Скрыпка і прадстаўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч.

Паглядзелі, якія пытаньні засталіся без адказаў

БНТУ: «Чаму цяпер больш жорстка правяраюць наведвальнасьць, чым да эпідэміі?»

Марына, БНТУ, 1-ы курс: «Што вы можаце сказаць пра карыкатуры ад БРСМ, якія высьмейваюць людзей, што носяць маскі ў грамадзкіх месцах?»

Kate: «У Палескім ДУ ёсьць адпрацоўкі ў фізкультуры, калі студэнты наведваюць спартовы комплекс, дзе вялікая колькасьць людзей, найчасьцей 200+ чалавек. Чаму іх ня могуць адмяніць?»

Павал, 1-ы курс, ГДУ: «ГомДУ не адмяняе заняткаў у аддзяленьні, закрытым на карантын (1-я клінічная лякарня). Замежны факультэт на двухтыднёвым дыстанцыйным навучаньні, лф [лячфак] і мф [мэдфак] не. Ваша рэакцыя?»

Аляксандра, 3-і курс, БДУ: «Не пазьбягайце майго пытаньня. Выкладчыкі езьдзяць на працу ня ўсе на прыватных машынах, дакранаюцца да поручняў у мэтро, сядзяць з магчыма заражанымі. Як вы іх абароніце?»

Аляксандар Чарвонік: «Пракамэнтуйце выпадак з жанчынай 58 гадоў у Жыткавічах. Хто адкажа за халатнасьць?»

Сьвятлана Ўладзімераўна: «Агучце статыстыку аб пнэўманіях за люты — сакавік 2020-га і той жа пэрыяд 2019-га».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG