Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін наведаў «каранавірусную» лякарню ў ярка-жоўтым ахоўным касьцюме. ФАТАФАКТ


Уладзімір Пуцін.
Уладзімір Пуцін.

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведаў 24 сакавіка ў маскоўскім пасёлку Камунарка лякарню, дзе трымаюць пацыентаў з падазрэньнем на новы каранавірус.

Перад уваходам у адну з зонаў лякарні на яго апранулі касьцюм хімічнай абароны.

Пры тым самі лекары былі ў белых касьцюмах, а аднаму Пуціну выдалі ярка-жоўты. Расейцы ў сацсетках параўноўваюць такі касьцюм Пуціна зь ліхадзеем з «Чарапашак ніндзя», міньёнам з «Брыдкі я» або тэлепузікам.

На момант публікацыі ў Расеі вядома пра 495 выпадкаў COVID-19, адну сьмерць ад вірусу, 22 выпісаных здаровымі, 8 пацыентаў у цяжкім стане. На мільён жыхароў там прыпадае каля 3 выпадкаў, калі ў Беларусі (лічбы за 23 сакавіка — навейшых не публікавалася) на мільён жыхароў каля 9 выпадкаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG