Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі: усе грошы зьмяшчаюцца на 14-дзённы карантын


У сувязі з распаўсюдам каранавірусу банкі рэкамендуюць скараціць выкарыстаньне наяўных грошай на карысьць картак і дыстанцыйнай аплаты тавараў і паслугаў. Tut.by высьветліў, якія грошы падпадаюць пад карантын.

Уся гатоўка, якая паступае ў Нацыянальны банк, зьмяшчаецца на 14-дзённы карантын, патлумачылі ў фінансавай установе.

Затым грашовыя знакі сартуюць паводле ступені забруджанасьці і зносу. Пасьля гэтай працэдуры назад у абарачэньне вяртаюцца толькі чыстыя банкноты і манэты, якія ня маюць пашкоджаньняў. Нізкія папяровыя наміналы (5 і 10 рублёў) выдаюцца пераважна новымі купюрамі.

У Нацбанку адзначылі, што колькасьць наяўных грошай, якая выпускаецца штомесяц, складае невялікую долю ўсяго абарачэньня (у касах банкаў, юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, на руках фізычных асобаў і г. д.). Таму пасьля кантакту з банкнотамі і манэтамі, якія нават ня маюць прыкметаў забруджаньня, неабходна выконваць традыцыйныя правілы гігіены. Найбольш бясьпечныя сродкі аплаты — бескантактная картка і дыстанцыйныя каналы банкаўскага абслугоўваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG