Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся новыя купюры ў 20 і 50 беларускіх рублёў. Параўнайце

Ад 23 сакавіка ў Беларусі ўводзяць у абарачэньне новыя купюры ў 20 і 50 рублёў. Старыя застаюцца законным сродкам платы, мяняць іх на новыя ня трэба. Адрозьненьняў няшмат — крыху абнавілі выявы, крыху зьмянілі абарону, выправілі напісаньне зь «пяцьдзесят» на «пяцьдзясят», прыбралі подпіс экс-старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча. Падрабязна пра ступені абароны расказваюць на сайце Нацбанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG