Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць атрымаць дапамогу онлайн у часе пандэміі каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прытулак для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» прапануе пацярпелым ад хатняга гвалту ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфэкцыі дапамогу онлайн — у групах падтрымкі, а таксама індывідуальную псыхалягічную дапамогу.

«Гэта магчымасьць атрымаць дапамогу і падтрымку, распавесьці пра свае перажываньні і складанасьці, дзе б вы ні знаходзіліся ў дадзены момант», тлумачыць Свабодзе прадстаўніца «Радзіславы» Дар’я Царук.

Індывідуальную дапамогу псыхоляга можна атрымаць, зьвярнуўшыся на тэлефон экстранага засяленьня ў прытулак.

Дарʼя Царук падкрэсьлівае, што праблема хатняга гвалту існуе ў семʼях у любым сацыяльным кантэксьце, а ў абставінах сацыяльнай ізаляцыі і агульнага павышэньня ўзроўню трывогі ў грамадзтве пацярпелым тым больш можа быць патрэбная дапамога.

Як працуюць групы дапамогі ахвярам хатняга гвалту

  • Дзякуючы падтрымцы UNFPA Belarus / ЮНФПА ў Беларусі і Sida — Styrelsen för Internationellt Utvecklingssamarbete такія сустрэчы праводзяцца рэгулярна зь верасьня 2019 году. Гэта дапамога, якую можна атрымаць, не выходзячы з хаты ў любым пункце сьвету. Тое, што гэтая група для тых, хто сутыкаўся з праблемай хатняга гвалту, ня значыць, што там гавораць толькі пра гэта. У такой сытуацыі, паводле экспэртаў, важна атрымліваць любога роду рэсурс: цёплае зносіны і ўзаемная падтрымка — гэта ўжо вельмі шмат. У групе абмяркоўваюцца праблемы бацькоўства, складанасьці ў адносінах з партнэрам (з былым партнэрам), з калегамі, а таксама іншыя жыцьцёвыя цяжкасьці.
  • Сустрэчы адбываюцца праз Skype. Для гэтага спатрэбіцца доступ у інтэрнэт, кампутар або тэлефон, пры жаданьні — навушнікі. Сустрэча доўжыцца 2 ці 3 гадзіны, у залежнасьці ад колькасьці ўдзельнікаў. Каб трапіць на групу, трэба запоўніць нашу анкету або патэлефанаваць па тэлефоне экстраннага засяленьня ў прытулак.
Паводле дадзеных МУС, у Беларусі за сем месяцаў 2019 году ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек, 4,5 тысячы хатніх скандалістаў былі прымусова адселеныя ад сям’і. У бліжэйшай пэрспэктыве гаворкі пра падрыхтоўку законапраекту аб процідзеяньні хатняму гвалту не ідзе.

Грамадзкае абʼяднаньне «Радзіслава» было створанае ў 2002 годзе ў горадзе ў Менску жанчынамі, якія пацярпелі ад гвалту, для аказаньня дапамогі іншым жанчынам, якія патрапілі ў такую ж сытуацыю. Цяпер у ім 30 спальных месцаў. Жанчыны могуць жыць у прытулку ад 1 дня да 1 году. Ім бясплатна прадастаўляецца дапамога псыхолягаў, сацыяльных работнікаў, юрыстаў.

Кругласутачны тэлефон экстрэннай дапамогі — 8029 610 83 55 email: kartanasiliya@gmail.coм

Як караюць за хатні гвалт у Беларусі?

У Беларусі няма мэханізму прадухіленьня хатняга гвалту, ёсьць толькі пакараньні за фактычна ўчынены гвалт. Канстытуцыя Беларусі гарантуе права на прыватнае жыцьцё, недатыкальнасьць, абарону гонару і годнасьці.

Паводле МУС, у 2019 годзе ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек і 4,5 тысячы хатніх скандалістаў сёлета прымусова адселеныя ад сям’і.

Пасьля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі ў 2018 годзе, які расказаў, што сам біў свайго сына, Міністэрства ўнутраных спраў адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту».

У канцэпцыі таго законапраекту:

  • Даваліся азначэньні хатняга гвалту і крыўдзіцеля;
  • Уводзілася працэдура ацэнкі рызыкі — вызначэньня верагоднасьці паўторнага нанясеньня шкоды жыцьцю ці здароўю пацярпелага;
  • Прадугледжвалася ўжываньне так званага абарончага прадпісаньня, якое абмяжоўвае дзеяньні агрэсара на час ад 3 да 30 сутак.

Для ахвяраў хатняга гвалту дзейнічае «гарачая лінія» па нумары тэлефона 8 801 100-8-801.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG