Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк зьмяніў умовы для ўкладаў і крэдытаў. Што гэта азначае


19 сакавіка Нацыянальны банк паведаміў, што ўводзіць зьмены па ўкладах і крэдытах. Гэта тычыцца такога паказьніка, як разьліковая велічыня стандартнай рызыкі (РВСР) — працэнтная столь па ўкладах і пазыках, якога прытрымліваюцца банкі. Асноўная зьмена — для ўкладаў гэты паказчык адмянілі, а па крэдытах — паднялі, піша TUT.BY.

Зьмена будзе дзейнічаць з 1 сакавіка і да канца года.

Цяпер пры ўжываньні РВСР для новых крэдытаў — як для фізычных асобаў, так і для юрыдычных асобаў — выкарыстоўваецца паказчык «сярэдняя працэнтная стаўка за пэрыяд карыстаньня новым крэдытам». Выключэньне — крэдыты на ільготных умовах па рашэньнях прэзыдэнта, ураду, за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых уладаў.


Да гэтага Нацбанк пераглядаў РВСР раз у месяц.

Што азначаюць зьмены для кліентаў банкаў

  • Цяпер банкі могуць на сваё меркаваньне выстаўляць працэнтныя стаўкі па ўкладах, столі як такога цяпер няма (прынамсі, да канца гэтага году). Адпаведна ў банкаў цяпер больш магчымасьцяў прыцягнуць укладчыкаў, прапаноўваючы ім больш выгадную стаўку, чым у канкурэнтаў, тлумачаць экспэрты.
  • А вось стаўкі па крэдытах могуць вырасьці. Калі з чэрвеня мінулага году РВСР для новых крэдытаў фізычным асобам скарачаўся — да 12,32% у лютым гэтага года, то з 1 сакавіка яго падняла да 14,19%.
  • Некаторыя банкі ўжо пачалі павышаць стаўкі па крэдытах на нерухомасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG