Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк: валюты мала, бо абмежаваныя авіязносіны з ЗША


Менск, 19 сакавіка 2020

Нацбанк прызнае, што попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь павысіўся. Гэта адбілася на дынаміцы курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют.

«У мэтах абмежаваньня рызыкаў забесьпячэньня фінансавай стабільнасьці, зьвязаных з падвышанай валятыльнасьцю курсу, Нацыянальны банк праводзіў валютныя інтэрвэнцыі ў дадатковых аб’ёмах», — паведамляе рэгулятар.

У цэлым Нацыянальны банк рэалізуе курсавую палітыку ў рэжыме плаваючага курсу, які дапускае правядзеньне валютных інтэрвэнцый у абмежаваных аб’ёмах з мэтай згладжваньня рэзкіх ваганьняў курсу.

Нацыянальны банк працягне ажыцьцяўляць маніторынг сытуацыі і пры неабходнасьці будзе ўжываць апэратыўныя захады рэагаваньня.

«Цяпер у сувязі з пашырэньнем эпідэміі каранавірусу і мерамі, што прымаюцца для абмежаваньня ўезду замежных грамадзян міжнародныя, авіякампаніі значна скарацілі колькасьць палётаў, што істотна ўскладніла перасоўваньне грузаў паміж краінамі.

З прычыны гэтага ў гэты момант эўрапейскія банкі і фінансавыя арганізацыі, якія прадстаўляюць паслугі па продажы наяўных даляраў ЗША на эўрапейскім рынку, маюць цяжкасьці з дастаўкай валюты са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэта прывяло да дэфіцыту наяўных даляраў ЗША ў краінах рэгіёну на фоне павелічэньня попыту на іх, абумоўленага высокай валятыльнасьцю на сусьветных фінансавых рынках.

У сувязі з гэтым у абменных пунктах і касах банкаў можа назірацца часовы недахоп наяўных даляраў ЗША. Пры гэтым адсутнічаюць абмежаваньні у куплі / продажы даляраў ЗША ў безнаяўнай форме. Акрамя таго, у касах банкаў у дастатковай колькасьці ёсьць іншая замежная валюта (напрыклад, эўра).

У цяперашніх умовах банкаўская сэстэма краіны будзе ўжываць неабходныя захады для забесьпячэньня своечасовага і якаснага забесьпячэньня грамадзянам і суб’ектам гаспадараньня ўсяго комплексу банкаўскіх паслуг», — паведамляе прэс-служба Нацбанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG