Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: прэпарат супраць малярыі ўхвалены і для лячэньня COVID-19


Прэзыдэнт Трамп

У Белым доме прайшоў чарговы брыфінг у справе барацьбы з каранавірусам. На ім прэзыдэнт Трамп выказаў упэўненасьць у тым, што па завяршэньні барацьбы з каранавірусам амэрыканская эканоміка зробіць новы рывок у сваім разьвіцьці. Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў адзінства ўсіх амэрыканцаў, незалежна ад палітычных адрозьненьняў паміж імі, у сытуацыі супрацьстаяньня бедзтву.

Прэзыдэнт ЗША высока ацаніў працу ўсіх ведамстваў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з эпідэміяй, паведамляе Голас Амэрыкі. Трамп спыніўся на пытаньні аб мэдыкамэнтах, якія разглядаюцца мэдыкамі як эфэктыўныя сродкі супраць каранавірусу.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Падчас брыфінгу прэзыдэнт Трамп распавёў, што даручыў Упраўленьню па кантролі за прадуктамі і лекавымі сродкамі спрасьціць існуючыя працэдуры, каб паскорыць распрацоўку мэтадаў лячэньня каранавіруснай інфэкцыі.

Што да наяўных мэдыкамэнтаў, прэзыдэнт адзначыў, што неўзабаве асобам, якія хварэюць на каранавірус, стане даступны прэпарат супраць малярыі (Hydroxychloroquine), які можна выкарыстоўваць і ў сытуацыі цяперашняй эпідэміі.

Віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс нагадаў, што тэставаньне на каранавірус цяпер даступнае ва ўсіх штатах краіны.

Раней прэзыдэнт Трамп узяў на сябе надзвычайныя паўнамоцтвы для мабілізацыі прамысловасьці на барацьбу з каранавірусам. Рашэньне было прынятае на фоне ўзмацненьня нэгатыўных наступстваў ад пандэміі, калі буйныя амэрыканскія аўтавытворцы заявілі, што яны закрываюць заводы ў Паўночнай Амэрыцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG