Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту, які пафарбаваў рукі помніку Пушкіну, узмацнілі абвінавачаньне. Яму пагражае да 6 гадоў турмы


Піліп Шаўроў

Актывісту Піліпу Шаўрову, якога затрымалі пасьля таго, як у студзені ён пафарбаваў рукі помніка Пушкіну, адмовілі ў хадайніцтве аб зьмене меры стрыманьня і зьмянілі адно з абвінавачаньняў.

Ён застаецца ў СІЗА, на рашэньне пададзеная скарга, расказала Свабодзе ягоная жонка Вольга Шаўрова

Піліпу Шаўрову выставілі абвінавачаньні паводле трох эпізодаў:

  1. Пафарбаваў у чырвоны колер рукі помніка Пушкіну — ч. 1 арт. 339 КК Беларусі («хуліганства»), шкоду ацанілі на 62 рублі 88 капеек.
  2. Намаляваў бел-чырвона-белы сьцяг на помніку загінулым пры выкананьні доўгу міліцыянтам і вайскоўцам унутраных войскаў МУС Беларусі — ч. 1 арт. 339 КК, шкода на 67 рублёў 87 капеек,
  3. Нанёс графіці «Свабоду Севярынцу» — ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства: учыненае паўторна або групай асобаў»), шкода на 98 рублёў 18 капеек.

Раней за трэці эпізод яго вінавацілі ў «апаганьваньні і псаваньні маёмасьці», за што максымальнае пакараньне да 3 месяцаў арышту. Паводле ж новага абвінавачаньня могуць пакараць арыштам, абмежаваньнем волі да 3 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 1 да 6 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG