Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзэнтацыю кніг прыйшоў Пушкін з чырвонымі рукамі


Мастак Алесь Пушкін прыйшоў з чырвонымі рукамі на прэзэнтацыю кніг Сяргея Скрабца і Алеся Бяляцкага з сэрыі турэмнай літаратуры.

Алесь Пушкін — мастак, акцыяніст. Вядомы творамі на тэмы нацыянальнай гісторыі і культуры і палітычнымі пэрформансамі. Ня раз быў затрыманы міліцыяй і асуджаны. У 1999 годзе атрымаў 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна за пэрформанс «Падзяка прэзыдэнту». У межах акцыі ён прывез пад будынак адміністрацыі прэзыдэнта тачку з гноем.

Чаму мы пра гэта пішам?

17 студзеня стала вядома, што нехта пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Аляксандру Пушкіну, што каля гатэля «Беларусь» у Менску.

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску
Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску

Амбасада Расеі выступіла з адмысловай заявай, а Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу аб пашкоджаньні помніка. У першай палове 20 студзеня стала вядома, што ў нанясеньні фарбы на помнік Пушкіну прызнаўся актывіст «Маладога фронту» Піліп Шаўроў, які 19 студзеня сам прыйшоў у міліцыю. Матывы ўчынку актывіста пакуль невядомыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG