Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чырвоныя рукі Пушкіна на маладафронтаўца Шаўрова завялі крымінальную справу


Піліп Шаўроў

Маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову, які прызнаўся, што пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Пушкіну, выставілі абвінавачаньне і з ізалятара на Акрэсьціна перавялі яго ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта сказала Свабодзе жонка актывіста Вольга Шаўрова.

Шаўрова абвінавачваюць у хуліганстве, гэта караецца:

  • грамадзкімі працамі;
  • штрафам;
  • арыштам;
  • папраўчымі працамі — да 2 гадоў;
  • абмежаваньнем волі — да 2 гадоў;
  • турмой — да 3 гадоў.

Сьледчая сказала Шаўровай, што яе муж яшчэ «будзе сядзець прыкладна 2 месяцы, але дакладна да суду ня выпусьцяць і спатканьняў не дадуць».

Па зьвестках Паўла Севярынца, Шаўрова 23 студзеня перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць падазраваных у крымінальных злачынствах. Пра ўмовы ў камэры Шаўрова яго жонка пакуль ня ведае.

Удзень 23 студзеня, калі жонка актывіста спрабавала перадаць яму перадачу, на «Валадарцы» яе не прынялі.

«Тады сказалі, што ён яшчэ ў іх не аформлены», — сказала Шаўрова.

Што здарылася?

17 студзеня стала вядома, што нехта пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Аляксандру Пушкіну, што каля гатэля «Беларусь» у Менску.

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску
Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску

Амбасада Расеі выступіла з адмысловай заявай, а Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу аб пашкоджаньні помніка. У першай палове 20 студзеня стала вядома, што ў нанясеньні фарбы на помнік Пушкіну прызнаўся актывіст «Маладога фронту» Піліп Шаўроў, які 19 студзеня сам прыйшоў у міліцыю. Матывы ўчынку актывіста пакуль невядомыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG