Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загад Мінздароўя: мэдыкам — даплаты, хворым з тэмпэратурай — асобны ўваход у клінікі


Міністэрства здароўя Беларусі апублікавала загад ад 16 сакавіка аб дадатковых захадах у барацьбе з новым каранавірусам.

У гэтым загадзе:

  • зацьверджаны сьпіс лякарняў, куды можна класьці пацыентаў з COVID-19, а таксама людзей, якія зь імі кантактавалі (на першым і другім узроўнях);
  • дазволена перапрафіляваць пад барацьбу з COVID-19 лякарні і памяшканьні, першапачаткова не прызначаныя для барацьбы з такімі вірусамі (напрыклад, у Менску хворых пакладуць у тым ліку ў анкалягічны дыспансэр, а «кантакты 2-га ўзроўю» — у скурна-вэнэралягічны дыспансэр і санаторый «Брыгантына»);
  • у лякарнях з хворымі на COVID-19 і з «кантактамі 1-га ўзроўню» дазволена ствараць дадатковыя пасты пазаведамаснай аховы;
  • лекарам, якія працуюць з хворымі на COVID-19 і «кантактамі 1-га ўзроўню», прыбавяць заробку і падвысяць надбаўкі за стаж, асаблівы характар працы і іншае;
  • работнікаў лякарняў, якім давядзецца працаваць цэлымі днямі, загадалі забясьпечыць харчаваньнем ад камбінату «Вітамін», які забясьпечвае харчаваньнем шпіталі;
  • у паліклініках для хворых з высокай тэмпэратурай загадалі забясьпечыць асобныя ўваходы ў будынкі;
  • супрацоўнікам паліклінік маюць выдаць антысэптыкі і сродкі індывідуальнай абароны;
  • у паліклініках просяць абмежаваць плянавыя дыспансэрызацыю, вакцынацыю, флюраграфію, стаматалёгію і іншае, «зыходзячы з магчымасьцяў»;
  • выдачу выпісак загадалі зрабіць у электронным фармаце, а выдачу рэцэптаў пацыентам з хранічнымі захворваньнямі — у іх дома;
  • загадалі прадугледзець дадатковыя выдаткі на візыты да пацыентаў, арганізаваць забор біялягінага матэрыялу і функцыянальныя дасьледаваньні падчас візытаў на дом;
  • далі разнастайныя інструкцыі для дактароў і работнікаў кол-цэнтраў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG