Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: У Менску загадалі закрыць кальянныя і расставіць далей столікі ў рэстарацыях


Міністэрства здароўя Беларусі рэкамэндавала ў сувязі з пандэміяй каранавірусу комплекс захадаў кіраўнікам установаў грамадзкага харчаваньня. Бары і рэстарацыі не закрываюць — толькі кальянныя.

Ліст ад Мінздароўя апублікаваў Koko.by. Сапраўднасьць ліста пацьвердзілі ў міністэрстве парталу Tut.by. Рэкамэндацыі выстаўленыя ўсім установам у Менску. Міністэрства пастанавіла, што ўстановам харчаваньня трэба:

  • паставіць у холах і прыбіральнях дазатары з антысэптыкамі для апрацоўкі рук;
  • павялічыць колькасьць вільготных уборак з дызінфікцыйнымі сродкамі (як часта трэба іх рабіць, не ўдакладняецца);
  • разьмясьціць «ва ўсіх агульнадаступных месцах» разьмясьціць стэнды аб прафіляктыцы каранавірусу (узоры стэндаў не прыкладзеныя);
  • абмежаваць правядзеньне масавых мерапрыемстваў (крытэры не прыводзяцца);
  • зьменшыць колькасьць пасадачны месцаў і забясьпечыць між сталамі ня менш за 1,5 мэтра адлегласьці;
  • часова прыпыніць прадстаўленьне паслугаў кальян-сэрвісу.

Тым часам праз каранавірус бары і рэстарацыі цалкам закрываюць у Латвіі, Літве і Польшчы, часткова — ва Ўкраіне.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG