Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На праймэрыз у Пінску зноў перамог не Севярынец


Юры Губарэвіч на праймэрыз у Гарадку

Удзел у галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай кааліцыі прынялі больш за сто чалавек.

Нягледзячы на сытуацыю з каранавірусам, прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі працягваюць езьдзіць па рэгіёнах. 15 сакавіка праймэрыз адбыліся ў Пінску, на сустрэчу з прэтэндэнтамі на «адзінага» прыйшло больш за сто чалавек. Пра гэта паведамляе адзін з удзельнікаў кампаніі, Юры Губарэвіч.

У галасаваньні на пінскіх праймэрыз перамог старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч. Ён атрымаў 48 галасоў. На другім месцы Павал Севярынец — 45. Агулам у галасаваньні прыняў удзел 101 чалавек.

Гэта ўжо другая перамога Губарэвіча над Севярынцам за апошнія дні. 14 сакавіка Губарэвіч перамог Севярынца ў Драгічыне. Там за кіраўніка Руху «За Свабоду» прагаласавала 24 чалавекі з 39, якія прыйшлі на праймэрыз. За сустаршыню БХД Паўла Севярынца свае галасы аддалі 13 чалавек.

На нядзелю 15 сакавіка заплянаваныя таксама праймэрыз у Століне. Затым патэнцыйныя кандыдаты накіруюцца на Гродзеншчыну. У агульным заліку пакуль перамагае Павал Севярынец. Ён мае прыкладна 60% падтрымкі сярод тых, хто ўжо прыняў удзел у праймэрыз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG