Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка паведаміла пра скасаваньне цягнікоў ва Ўкраіну


Ілюстрацыйнае фота

Калі адновіцца рух, пакуль невядома. Раней набытыя квіткі можна здаць у касы без камісіі.

Як ужо паведамлялася, Украіна прыняла рашэньне закрыць межы у сувязі з пашырэньнем каранавірусу. На падставе гэтага БЧ таксама паведамляе пра часовае прыпыненьне хаджэньня некаторых цягнікоў, а таксама бесьперасадачных і прычапных вагонаў, якія зьвязваюць Беларусь з Украінай. Пра гэта ў нядзелю 15 сакавіка паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Беларускую чыгунку. Сьпіс скасаваных цягнікоў і вагонаў можна пабачыць на сайце БЧ.

Нявыкарыстаныя квіткі можна вярнуць у білетных касах БЧ без дадатковых платаў і збораў. Тое самае датычыць і электронных квіткоў. Аб аднаўленьні чыгуначнага руху паміж Беларусьсю і Ўкраінай будзе абвешчана дадаткова.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG