Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе карантын у Беларусі? Прэс-канфэрэнцыя Мінздароўя. ВІДЭА


Міністэрства здароўя Беларусі 13 сакавіка правяла прэс-канфэрэнцыю, зьвязаную з пандэміяй каранавірусу. У Беларусі ўжо выявілі 27 выпадкаў COVID-19, выпісалі здаровымі трох пацыентаў, раней інфікаваным новым каранавірусам.

Сьцісла

  • РНК вірусу выявілі ўжо ў 27 чалавек — на 6 больш, чым паведамлялі днём раней
  • Агулам у Беларусі ізаляваныя 224 чалавекі
  • Празь беларуса, які ўтаіў паездку ў Італію, мог заразіцца 91 чалавек
  • У ліку інфікаваных няма мэдычных працаўнікоў
  • Карантыну ў навучальных установах Беларусі ня будзе
  • Лекавых сродкаў і апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх хапае.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG