Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: карантыны і надзвычайныя становішчы. Што робіцца ў суседзяў Беларусі 13 сакавіка


Мэдыкі прымаюць хворага ў шпіталь. Люблін, Польшча, 12 сакавіка 2020

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўваецца дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі надзвычайнае становішча, каб абмежаваць пашырэньне вірусу.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 58
  • 1 пацыентка памерла
  • Рыхтуецца абвяшчэньне стану эпідэмічнай пагрозы
  • Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
  • Адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы
  • Ад панядзелка 16 сакавіка закрыюцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
  • Ад чацьвярга 12 сакавіка закрылі ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 17
  • Урад увёў на месяц надзвычайнае становішча
  • Да 14 красавіка закрылі ўсе навучальныя ўстановы
  • На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы з удзелам больш як 200 чалавек
  • МЗС рэкамэндуе грамадзянам не выяжджаць за межы краіны

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • Па ўсёй краіне абвешчаны карантын
  • На два тыдні спынілі дзейнасьць усіх усіх навучальных, культурных, спартовых і забаўляльных установаў
  • МЗС раіць грамадзянам Літвы адмовіцца ад усіх паездак за мяжу
  • Да 27 сакавіка адменены ўсе імпрэзы ў закрытых памяшканьнях, а на адкрытым паветры — з удзелам звыш 100 чалавек
  • У грамадзкім транспарце кіроўцы перасталі прадаваць аднаразовыя білеты, у гарадах адмянілі начныя маршруты

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка
  • Забаранілі наведаньне вучнямі навучальных установаў
  • Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 200 чалавек (у Кіеве — 60 чалавек)

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 34
  • У Маскве, Падмаскоўі, Ліпецкай, Курскай, Ульянаўскай абласьцях і ў Карэліі абвешчаны асаблівы рэжым павышанай гатоўнасьці
  • У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя акцыі (звыш 5000 чалавек)

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 117
  • У краіне на месяц абвешчана надзвычайнае становішча
  • Уведзены кантроль на мяжы зь Нямеччынай і Аўстрыяй
  • Забаронены ўезд іншаземцаў з краінаў рызыкі
  • Закрылі школы
  • Забаранілі мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 30
  • Ад 20.00 да 6.00 будуць закрытыя рэстараны
  • Цалкам закрыліся спартовыя аб’екты, фітнэс-залі, басэйны, салярыі, саўны, музычныя клюбы, бібліятэкі і галерэі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG