Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасты прарасейскіх Telegram-каналаў дэзынфармацыі трапілі ў топ чытаных у Беларусі


©Shutterstock

Дасьледчая лябараторыя DFRLab амэрыканскага аналітычнага цэнтру Atlantic Council выявіла восем прарасейскіх Telegram-каналаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю пра Беларусь. Аказалася, іхныя фэйкі былі сярод самых чытаных пастоў у Беларусі.

У каналы дэзынфармацыі ў Беларусі залічылі:

  • «бай новости»;
  • «Белорусский гамбит»;
  • «Беларуский инсайдер»;
  • «БелоРусский диалог»;
  • «Бульба престолов»;
  • «Восточное притворство»;
  • «Компромат Беларусь»;
  • «Трыкатаж».

Пры тым пасты чатырох зь іх трапілі ў топ-10 самых прагляданых пастоў 2019 году. Адзін зь іх тычыўся сытуацыі ў Вэнэсуэле (хоць паходзіў з каналу, назва якога намякае на прывязку да беларускіх навінаў), але тры — менавіта падзеяў у Беларусі.

Названыя каналы, пішуць дасьледчыкі, прапагандуюць паглыбленьне інтэграцыі Беларусі і Расеі, а таксама крытыкуюць і беларускія ўлады, і пратэсты беларускай апазыцыі (апошнія нібыта арганізаваныя ўладамі). Некаторыя зь іх выстаўляюць у нэгатыўным сьвятле Эўразьвяз, распаўсюджваюць антыўкраінскія настроі. Аўтары каналаў нярэдка выдаюць прапагандысцкія пасты за «інсайдэрскую інфармацыю».

Большасьць гэтых каналаў стварылі зь лістапада 2018 году па студзень-2019. Як адзначаюць дасьледчыкі, стварэньне некаторых роўна супала зь ініцыяваньнем перамоваў пра паглыбленьне інтэграцыі Беларусіі Расеі.

Па стане на 21 лютага, адзначаюць дасьледчыкі, восем названых каналаў мелі звыш 43,5 тысячы падпісантаў і ахоп у звыш 122 тысяч праглядаў. Названыя каналы ўкладаюцца ў асобную «сетку» — перапошчваюць зьвесткі адзін аднаго, спасылаюцца на адзін аднаго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG