Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі 594 новых выпадкаў каранавірусу, у Кітаі — 427


Самы вялікі рост колькасьці выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі за адзін дзень зарэгістраваны ў Паўднёвай Карэі: у пятніцу пацьверджаныя 594 новыя выпадкі захворваньня.

Па дадзеных Карэйскага цэнтра па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў, агульная колькасьць інфікаваных у краіне дасягнула 2 931. 16 з тых, хто захварэў, памерлі.

За апошнія суткі ў Кітаі выяўлены 427 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам, 423 зь іх — у правінцыі Хубэй, паведамляе дзяржкамітэт КНР па ахове здароўя. Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам у Кітаі дасягнула 79 251. Памерлі 2 835 чалавек, 7 664 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў — звыш 39 тысяч.

Першы выпадак заражэньня каранавірусам зафіксаваны ў Брытаніі. Хворы — мужчына з графства Сурэй на поўдні Англіі — у апошні час не пакідаў краіну. Пацыент пераведзены ў спэцыялізаваны інфэкцыйны цэнтар у Лёндане. Крыніца заражэньня пакуль ня выяўлена.

Лекары пры садзейнічаньні мясцовых уладаў абсьледуюць людзей, зь якімі хворы мог знаходзіцца ў шчыльным кантакце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG