Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта чаканая сытуацыя». Усясьветная арганізацыя здароўя атрымала інфармацыю пра каранавірус у Беларусі


Арганізацыя знаходзіцца ў кантакце зь беларускім Мінздароўя.

У беларускім офісе Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO) атрымалі інфармацыю аб першым выпадку каранавірусу ў Беларусі. «Сыстэма выяўленьня вірусу і адсочваньня кола камунікацыі працуе».

«Гэта не сюрпрыз, гэта чаканая сытуацыя. Захады і рэкамэндацыі, якія ёсьць, супадаюць з рэкамэндацыямі пры сэзонным грыпе. Больш спэцыфічныя захады будзе прымаць нацыянальная сыстэма аховы здароўя», — сказаў прадстаўнік WHO ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

Перад беларускай сыстэмай аховы здароўя стаіць задача выяўляць вірус, лячыць і адсочваць кантакты хворага.

«Мы бачым, што гэта якраз адбываецца ў Беларусі. Мэдыцынская служба зрэагавала: хворага выявілі і ізалявалі, ягоныя кантакты адсочваюцца», — гаворыць Батыр.

Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі ёсьць тэсты для выяўленьня каранавірусу і ўсё неабходнае абсталяваньне.

«Гэта і падкрэсьлівае першы выяўлены выпадак», — кажа Батыр.

28 лютага ў Беларусі зафіксавалі першы выпадак каранавіруснай інфэкцыі. Захворваньне выявілі ў студэнта БНТУ, які прыехаў на вучобу з Ірану. Яго, а таксама групу, у якой ён вучыўся, і людзей, зь якімі ён жыў, шпіталізавалі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG