Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: у Беларусі ўзмоцнены кантроль на наземных пунктах пропуску і ў аэрапортах


Пасажыры ў менскім аэрапорце
Пасажыры ў менскім аэрапорце

Беларускія памежнікі ўзмацнілі санітарна-карантынны кантроль у пунктах пропуску, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.

Таксама правяраюць грамадзянаў з прыкметамі вірусных захворваньняў і ў Нацыянальным аэрапорце.

«У аэрапорце ўжо чатыры санітарна-карантынныя пункты, дзе праводзіцца забор біяматэрыялу ў пасажыраў, — паведаміла прадстаўніца аэрапорту Раміна Саматханава. — Там працуюць мэдыкі. Па ўсёй тэрыторыі аэравакзальнага комплексу ўсталяваныя дэзынфэктары, рэгулярна праводзяцца клінінгавыя і дэзынфэкцыйныя працэдуры. Увесь пэрсанал, задзейнічаны ў абслугоўваньні пасажыраў і паветраных суднаў, забясьпечаны індывідуальнымі сродкамі абароны».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG