Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэмакратычны сацыяліст» павялічыў свае шанцы для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах ЗША


Бэрні Сандэрс (у цэнтры)
Бэрні Сандэрс (у цэнтры)

Сэнатар ад амэрыканскага штату Вэрмант Бэрні Сандэрс упэўнена перамог на першасным галасаваньні Дэмакратычнай партыі ў штаце Нэвада, атрымаўшы, паводле папярэдніх дадзеных, каля 47% галасоў.

Перамога на так званых кокусах у Нэвадзе павялічвае шанцы Сандэрса, які належыць да вельмі левага крыла Дэмакратычнай партыі, на перамогу ў барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Паводле экзытполаў, за Сандэрса аддала галасы вялікая частка выбарцаў ва ўсіх катэгорыях, за выключэньнем людзей, старэйшых за 65 гадоў. Нэвада — трэці штат, у якім прайшло першаснае галасаваньне.

У адрозьненьне ад Аёвы і Нью-Гэмпшыру, этнічныя меншасьці складаюць у ім значную частку электарату. Да гэтага часу ўзровень падтрымкі Сандэрса гэтай катэгорыяй выбарцаў быў невысокі.

Былы віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, які заняў другое месца, атрымаў менш як 20 % галасоў. Для яго крытычнымі стануць наступныя першасныя выбары ў Паўднёвай Караліне, дзе яму, на думку назіральнікаў, патрабуецца толькі перамога. Правалы Байдэна ў Аёве і Нью-Гэмпшыры і параўнальна сьціплы вынік у Нэвадзе адбіліся на агульнанацыянальных рэйтынгах Байдэна, які лічыўся фаварытам у барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі ўвесь 2019 год.

Цяпер яго ў сярэднім падтрымліваюць каля 18 % дэмакратаў, Сандэрса — каля 29. Апанэнты Сандэрса, якія належаць да цэнтрысцкага крыла Дэмакратычнай партыі, лічаць, што калі на прэзыдэнта будзе намінаваны ён, партыі гарантаваны пройгрыш на ўсеагульных выбарах у лістападзе, паколькі большасьць амэрыканцаў не прагаласуе за кандыдата, які называе сябе «дэмакратычным сацыялістам» і які прапануе радыкальныя сацыяльна-эканамічныя перамены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG