Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДУ падвысіць цэны на адукацыю ад 1 сакавіка, будзе пераразьлік

абноўлена

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт плянуе падвысіць цэны на адукацыю ад 1 сакавіка прыблізна на 12%. У прэс-службе БДУ Свабодзе растлумачылі, што робяць гэта «дзеля прывядзеньня іх у адпаведнасьць з рэальнымі выдаткамі».

Паводле прэс-службы БДУ, тым, хто ўжо заплаціў за навучаньне, зробяць пераразьлік за чатыры месяцы, якія застануцца да канца навучальнага году.

На сайце «Студэнцкая думка» публікаваліся фота новых цэнаў. У прэс-службе БДУ Свабодзе сказалі, што той публікацыі ня бачылі, таму ня могуць пацьвердзіць ці абвергнуць лічбы.

«Як толькі іх палічаць і пацьвердзяць, гэтыя цэны будуць афіцыйна разьмешчаныя на сайце ўнівэрсытэту ў разьдзеле „Платныя паслугі“», — сказалі ў прэс-службе.

На момант публікацыі іншыя ўнівэрсытэты Беларусі не абвяшчалі аб падвышэньні цэнаў на навучаньне.

Абноўлена. Паводле Tut.by, цэны падвышаюць таксама БНТУ (на прыблізна 7%), БДЭУ (на 3–5%) і БрДУ (у якасьці прыкладу прыводзіцца факультэт замежных моваў, дзе навучаньне падаражае на 9,5%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG