Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьмярдзючага паху няма?» Лукашэнка запусьціў у Сьветлагорску скандальны завод


Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату і пабудаванага на яго базе завода сульфатнай белёнай цэлюлёзы
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату і пабудаванага на яго базе завода сульфатнай белёнай цэлюлёзы

Аляксандар Лукашэнка зрабіў сымбалічны запуск абсталяваньня лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлёзы на камбінаце ў Сьветлагорску, перадае БелТА.

Гэта тое прадпрыемства, на «сьмярдзючыя выкіды» зь якога наракаюць мясцовыя жыхары.

Новая вытворчасьць стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацы ўзніклі сур’ёзныя супярэчнасьці, што прывяло да скасаваньня кантракту. Завяршаць працу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.

Нягледзячы на незадаволенасьць сьветлагорцаў, Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалягічных прэтэнзій да новай вытворчасьці на базе цэлюлёзна-картоннага камбінату.

«Сьмярдзючага паху няма?» — пацікавіўся Аляксандар Лукашэнка ў чыноўнікаў.

На што старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў запэўніў, што праблемаў няма.

«Інакш мы не б падпісалі акт уводу прадпрыемства», — адказаў кіраўнік канцэрну, удакладніўшы, што ўведзены ў эксплюатацыю завод працуе і паступова выходзіць на праектную магутнасьць.

Лукашэнка падкрэсьліў, што галоўная задача цяпер — атрыманьне большай даданай вартасьці прадукцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG