Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Калі мне сказалі, што ў Сьветлагорску кепска пахне, разборкі былі жорсткія»


Аляксандар Лукашэнка зрабіў сымбалічны запуск абсталяваньня лініі па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы на камбінаце ў Сьветлагорску.

Новая вытворчасьць, на «сьмярдзючыя выкіды» зь якой наракаюць мясцовыя жыхары, стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацы ўзьніклі сур’ёзныя супярэчнасьці, што прывяло да скасаваньня кантракту. Завяршаць працу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.

Падчас сустрэчы з калектывам Сьветлагорскага ЦКК Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня можа заставацца ў баку ад сусьветных экалягічных праблем, паведамляе БелТА.

«Цяпер усе жывуць экалягічнымі праблемамі, таму мы ня можам быць у баку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мне далажылі, што тут кепска пахне, разборкі былі жорсткія».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG