Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду расказаў, як працуецца ў новым будынку з дэкорам на мільён даляраў


Пераезд у новы будынак Вярхоўнага суду дазволіў працаваць над паляпшэньнем судовай сыстэмы краіны, кажа Валер Калінковіч

5 красавіка 2019 году кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка адкрыў новы будынак Вярхоўнага суду.

Колькі ён каштаваў беларускаму бюджэту, невядома. З тэндэраў, разьмешчаных на сайце дзяржаўных закупак, відаць, што новы праект будавалі як за «бюджэтныя грошы» (з нацыянальнага і менскага бюджэтаў, а таксама з інвэстыцыйных праграмаў), так і за «ўласныя сродкі». Адзін толькі дэкор усярэдзіне каштаваў ня менш за 800 тысяч даляраў, фантан перад судом — амаль 300 тысяч даляраў, брукаванка каля суду — 390 тысяч.

12 лютага 2020 году на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам працы беларускіх судоў у 2020 годзе, намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч расказаў, што будынак выкарыстоўваецца амаль максымальна.

Валеры Калінковіч
Валеры Калінковіч

«Умовы працы ў новым будынку дазваляюць нам гаварыць пра распрацоўку адзінай інфармацыйнай сыстэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, — паведаміў Калінковіч. — Па-другое, у новым будынку мы атрымалі 16 заляў судовых паседжаньняў, якія на гэты момант усе працуюць. Па-трэцяе, летась мы толькі міжнародных канфэрэнцый, сэмінараў было праведзена штук 10. Гэта праекты, якія тычацца агульных стандартаў правасудзьдзя, зьвязаныя з рознымі бакамі судовай дзейнасьці, яе арганізацыі, яе вынікаў. Тройчы адбыліся паседжаньні пленумаў Вярхоўнага суду, паседжаньне прэзыдыюму Вярхоўнага суду. Працы ў гэтым будынку хопіць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG