Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус выявілі ў 61 пасажыра японскага ляйнэра. 3700 пасажыраў на карантыне


Ляйнэр Diamond Princess ў порце Якагамы, 6 лютага
Ляйнэр Diamond Princess ў порце Якагамы, 6 лютага

Пнэўманія, выкліканая новым каранавірусам 2019-nCoV, была выяўленая ў яшчэ 41 пасажыра японскага круізнага ляйнэра Diamond Princess, піша The New York Times са спасылкай на ўлады Японіі. Усяго на караблі каля 3700 пасажыраў, хваробу выявілі сумарна ў 61.

На вірус праверылі 273 пасажыраў, якія маглі сутыкнуцца зь вірусам. 41 новы выпадак пацьвердзілі 7 лютага, яшчэ 20 — днём раней. Сярод хворых — японцы, амэрыканцы, аўстралійцы і канадцы, аргентынец і філіпінец. Большасьць зь іх старэйшыя за 70 гадоў.

Першых хворых ужо зьнялі з карабля і разьмеркавалі па шпіталях, таксама пакласьці ў шпіталь маюць 41 новага хворага (зь іх ніхто не знаходзіцца ў крытычна небясьпечным стане).

Астатнія пасажыры застаюцца ў сваіх каютах — карабель закрылі на двухтынёвы карантын. Толькі ў чацьвер малой групе пасажыраў дазволілі выйсьці з каютаў і падыхаць сьвежым паветрам. Харчаваньне на караблі было да нядаўняга часу нерэгулярным.

Карабель па-ранейшаму застаецца ў порце Якагамы — найбуйнейшым порце Японіі, што ў 30 км на поўдзень ад сталіцы. Як расказаў пасажыр зь Нідэрляндаў, усім на караблі выдалі тэрмомэтры і прапануюць самастойна сачыць за тэмпэратурай. Пасажыры каардынуюцца праз чат у мэсэнджэры WhatsApp.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG