Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У супрацоўнікаў украінскага тэлеканалу прайшлі ператрусы ў сувязі з праслухоўваньнем кіраўніка ўраду


1+1 tv channel logo
1+1 tv channel logo

У офісе ўкраінскага тэлеканалу «1+1» і ў дамах некалькіх супрацоўнікаў 5 лютага прайшлі ператрусы. У службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) заявілі, што яны зьвязаны з расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб незаконным праслухоўваньні гутарак прэм’ер-міністра Ўкраіны Аляксея Ганчарука. Супрацоўнікі СБУ шукалі кампутар, на якім мантаваўся запіс з удзелам прэм’ер-міністра.

Па словах кіраўніка СБУ Івана Баканава, пра ціск на журналістаў або прыгнёт свабоды слова ва Ўкраіне ў гэтай сытуацыі гаворка не ідзе. Аднак прадстаўнік АБСЭ у пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арлем Дэзір ужо выказаў занепакоенасьць ператрусамі. Ён заклікаў праваахоўныя органы правесьці «ўважлівае і празрыстае» расьсьледаваньне справы, каб не перашкаджаць працы журналістаў.

У студзені ў інтэрнэце зьявіліся аўдыёфайлы, на якіх чалавек з голасам, падобным на голас Ганчарука, кажа, што ў прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага «прымітыўнае разуменьне эканамічных працэсаў». Сам прэм’ер заяўляў, што запісы сфабрыкаваныя, але папрасіў аб адстаўцы, якую прэзыдэнт і Вярхоўная рада не прынялі.

Зяленскі даў спэцслужбам два тыдні, каб знайсьці тых, хто арганізаваў праслухоўваньне ураду.

Тэлеканал «1+1» пачаў вяшчаньне ва Ўкраіне ў 1995 годзе. Ён належыць украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму. На тэлеканале выходзіла праграма студыі «Квартал-95», у якой да свайго абраньня прэзыдэнтам працаваў Уладзімір Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG