Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». ВІДЭА

У панядзелак, 3 лютага, а 19.00 у прасторы «ОК 16» (Менск, Кастрычніцкая вуліца, 16) Сяргей Абламейка прэзэнтуе сваю кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю.

У часе пахаваньня Каліноўскага і яго паплечнікаў у Беларусі вялося шмат дыскусіяў пра Кастуся: наш ці ня наш, герой ці не герой, любіць ці не любіць. Новая кніга падводзіць рысу пад гэтымі спрэчкамі і расстаўляе ўсе кропкі над «і».

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка ў сваёй кнізе па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.

Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.

Свабода раздавала папяровыя экзэмпляры кнігі ахвочым запоўніць анкету. Электронная вэрсія кнігі неўзабаве мае зьявіцца ў Бібліятэцы Свабоды.

Аўтар ужо прэзэнтаваў кнігу на ўстаноўчым сходзе грамадзкай ініцыятывы «Дзея» і на музычным фэсьце «Uzajemna», прымеркаваным да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

У менскім начным клюбе прэзэнтавалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Сяргей Абламейка выступае перад публікай у клюбе Republic, дзе сёньня прайшоў фэст Uzajemna з нагоды дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
1/14 Сяргей Абламейка выступае перад публікай у клюбе Republic, дзе сёньня прайшоў фэст Uzajemna з нагоды дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Але першая прэзэнтацыя адбылася ў пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», дзе сёньня адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкай ініцыятывы «Дзея».
2/14 Але першая прэзэнтацыя адбылася ў пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», дзе сёньня адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкай ініцыятывы «Дзея».
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Сяргей Абламейка выступае перад публікай.
3/14 Сяргей Абламейка выступае перад публікай.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Былі пытаньні з залі. Людзі разабралі 60 кніг з аўтографамі.
4/14 Былі пытаньні з залі. Людзі разабралі 60 кніг з аўтографамі.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Дачка Алеся Адамовіча Натальля.
5/14 Дачка Алеся Адамовіча Натальля.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Аўтар падпісвае кнігу мастаку Аляксею Марачкіну.
6/14 Аўтар падпісвае кнігу мастаку Аляксею Марачкіну.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Актывісты новай іцыятывы "Дзея" ў чарзе па кнігі.
7/14 Актывісты новай іцыятывы "Дзея" ў чарзе па кнігі.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Сяргей Абламейка называе сваю кнігу "кароткай гісторыяй нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці".
8/14 Сяргей Абламейка называе сваю кнігу "кароткай гісторыяй нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці".
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
9/14

10/14

11/14

12/14

13/14

У клюбе Republic перад канцэртам з нагоды дня нараджэньня Каліноўскага адбылася аўтограф-сэсія Сяргея Абламейкі. Аўтар падпісаў 120 кніг. Сяргей Абламейка выступіў са сцэны і сказаў, што ў кнізе можна знайсьці адказы на прэтэнзіі некаторых гісторыкаў да асобы і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага.
14/14 У клюбе Republic перад канцэртам з нагоды дня нараджэньня Каліноўскага адбылася аўтограф-сэсія Сяргея Абламейкі. Аўтар падпісаў 120 кніг. Сяргей Абламейка выступіў са сцэны і сказаў, што ў кнізе можна знайсьці адказы на прэтэнзіі некаторых гісторыкаў да асобы і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG