Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як падаць заяўку на выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі


Юрась Губарэвіч (зьлева) ужо падаў заяўку. Павал Севярынец (справа) таксама зьбіраўся падаць заяўку — і яго ўжо прапаноўваў у якасьці адзінага кандыдата старшыня БНФ. Ілюстрацыйнае фота, 27 студзеня
Юрась Губарэвіч (зьлева) ужо падаў заяўку. Павал Севярынец (справа) таксама зьбіраўся падаць заяўку — і яго ўжо прапаноўваў у якасьці адзінага кандыдата старшыня БНФ. Ілюстрацыйнае фота, 27 студзеня

Беларускія апазыцыйныя партыі і рухі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі выбараў адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары, пачалі прымаць заяўкі ад патэнцыйных «кандыдатаў у кандыдаты».

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч расказаў на Facebook, што ўжо падаў заяўку на ўдзел у праймэрыз. У іншых ахвочых ёсьць час да 16 лютага, каб падаць заяўкі.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычанай партыі (Грамада) і каардынатар штабу праймэрыз Ігар Барысаў расказаў БелаПАН, што трэба зрабіць, каб уяць удзел у выбарах адзінага кандыдата.

  • Зьвярнуцца асабіста да Ігара Барысава па кантактах з сайта ягонай партыі.
  • Для кандыдата ад партыі: падаць заяву аб жаданьні ўзяць удзел у працэдуры «праймэрыз» і мець пратакол цэнтральнага органу партыі аб ягоным вылучэньні.
  • Для кандыдата-самавылучэнца: сабраць 200 электронных або рукапісных подпісаў за ягоны ўдзел у «праймэрыз».
  • Зрабіць унёсак у 500 эўра.
  • Прыём заявак завяршаецца вечарам 16 лютага, сьпіс прэтэндэнтаў зьбіраюцца абвясьціць 4 сакавіка.

Што патрабуюць ад ахвочага стаць адзіным кандыдатам

Любы «кандыдат у кандыдаты» пры тым мусіць выступаць:

  • за незалежнасьць Беларусі,
  • супраць дыктатуры,
  • за абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзянаў,
  • за выхад з АДКБ і дамовы аб «Саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі,
  • за вывад замежных вайсковых аб’ектаў зь Беларусі,
  • за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры,
  • за добрасуседзкія і раўнапраўныя адносіны з Эўразьвязам, ЗША, Расеяй і іншымі краінамі,
  • супраць умяшаньня зьнешніх сілаў ва ўнутраныя справы Беларусі.

Раней таксама абвяшчалася, што ўдзельнік праймэрыз мусіць:

  • выступаць за сьвецкую дзяржаву,
  • паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям’ю і грамадзтва;
  • прыняць абавязак неадкладна пасьля перамогі правесьці канстытуцыйную рэформу цягам 4 месяцаў, свабодныя парлямэнцкія выбары, рэформы выбарчага заканадаўства;
  • паабяцаць не вылучацца на другі прэзыдэнцкі тэрмін;
  • падтрымліваць палажэньні Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека;
  • лічыць, што Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і яго ўдзел у выбарах незаконны.

Хто зьбіраўся стаць «адзіным», а хто не

Пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах раней абвясьцілі:

  • лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч;
  • сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец (за ягоную кандыдатуру выказваліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня «Народнай грамады» Мікола Статкевіч);
  • старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў,
  • намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч,
  • актывістка БХД Вольга Кавалькова.

Левую партыю «Справядлівы сьвет» не запрашалі браць удзел у працэдуры.

Раней пра свой намер вылучацца кандыдатам на прэзыдэнта заяўлялі таксама лідэр партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч, лідэр «Грамады» Сяргей Чэрачэнь, «суворы турыст» Віталь Зялкоўскі. Пра вылучэньне ўласнага кандыдата заявіла таксама кампанія «Гавары праўду».

Што далей

Арганізатары выбараў адзінага кандыдата агучвалі наступныя пляны:

  • З 22 лютага да 1 чэрвеня створаць ініцыятыўную групу адзінага кандыдата.
  • З 4 сакавіка да 14 траўня правядуць праймэрыз у рэгіёнах.
  • Онлайн-галасаваньне пройдзе з 4 сакавіка да 30 красавіка.
  • Галасаваньне арганізацый за адзінага кандыдата адбудзецца з 1 да 14 траўня.
  • Кангрэс дэмсілаў, на якім аб’явяць імя адзінага, плянуюць правесьці з 15 да 30 траўня.
  • На Кангрэсе будзе па сто дэлегатаў ад кожнага кандыдата.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG