Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч патлумачыў, чаму ня ўдзельнічае ў праймэрыз апазыцыі і назваў свайго фаварыта


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плянуе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

Статкевіч падкрэсьліў, што зьяўляецца кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускага нацыянальнага кангрэса.

«Частка апазыцыі, якая змагаецца, яна ўжо вызначылася са сваім кандыдатам. Калі зарэгістраваная апазыцыя вызначыцца, і там будзе сапраўды годная кандыдатура, то мы знойдзем разуменьне. У нас будзе і каардынацыя, і супрацоўніцтва, і сумесная праца», — заявіў палітык.

Ён растлумачыў, што адзінай годнай кандыдатурай лічыць сустаршыню аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, назваўшы яго «правераным лідэрам».

Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG