Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчу Пампэо з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці не запрасілі апазыцыйных палітыкаў


Візыт дзярзаскратара Майка Пампэа ў Менск
Візыт дзярзаскратара Майка Пампэа ў Менск

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 1 лютага ў Менску сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцам Алесем Бяляцкім, старшынём офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргеем Драздоўскім, страшынём Беларускага хэльсынскага камітэту Алегам Гулакам і старшынёй Таварыства беларускай мовы Аленай Анісім.

Раней Майк Пампэо сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў краіны Ўладзімерам Макеем.

«Мы падалі інфармацыю пра сытуацыю з правамі чалавека Ў Беларусі. Мы казалі аб праблемах і нашых рэкамэндацыях, — распавёў Свабодзе Алесь Бяляцкі. — Пампэо паведаміў, што фактычна тое ж сказаў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, дзе уздымаў пытаньні з правамі чалавека. Паводле яго, ЗША падтрымліваюць пытаньні незалежнасьці Беларусі, бясьпекі і правоў чалавека».

Майк Пампэо на сустрэчы з Уладзімірам Макеям
Майк Пампэо на сустрэчы з Уладзімірам Макеям

Гэта сустрэча, якая цягнулася каля паўгадзіны, была сыгналам салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю, мяркуе Бяляцкі.

Апазыцыйных палітыкаў не запрасілі

А вось прадстаўнікі беларускіх апазыцыйных партый запрашэньне на сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША не атрымалі.

Паводле лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, такая сустрэча не плянавалася.

Напярэдадні візыту лідэры апазыцыйных рухаў і партый перадалі ў амбасаду ЗША ў Беларусі зварот на яго імя дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо.

Зварот падпісалі лідэр АГП Мікалай Казлоў, старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, старшыня БСДП Ігар Барысаў, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Павал Севярынец, намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Як разьвіваліся адносіны Беларусі і ЗША. Галоўнае

  • ЗША прызналі Беларусь у 1992 годзе.
  • У 1994 годзе ЗША, разам зь Вялікай Брытаніяй і Расеяй, падпісалі Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі для Беларусі ў абмен на перадачу Беларусьсю ядзерных узбраеньняў Расеі.
  • Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан быў зь візытам у Беларусі ў 1994 годзе, падчас візыту ён наведваў Курапаты.

  • Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ніводнага разу ня быў з афіцыйным візытам у ЗША.
  • Таваразварот гандлю паміж Беларусьсю і ЗША ў 2018 годзе склаў 711 мільёнаў даляраў.
  • Аляксандар Лукашэнка неаднойчы казаў, што без ЗША канфлікт ва Ўкраіне ня можа быць вырашаны.
  • У 2016 годзе кіраўнік Беларусі заяўляў, што прэзыдэнцкія выбары ў ЗША выйграе Дональд Трамп.
Error rendering VK.

  • У 2010-я гады Беларусь была адным са шляхоў невайсковага транзыту грузаў для амэрыканскай вайсковай групоўкі ў Аўганістане.
  • У ЗША ў 2004 годзе быў прыняты закон «Акт аб дэмакратыі для Беларусі», які абмяжоўвае гандаль паміж дзьвюма краінамі і забараняе ўраду ЗША галасаваць у міжнародных фінансавых арганізацыях за выдзяленьне Беларусі крэдытаў.
  • З 2006 году адносна беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць амэрыканскія візавыя санкцыі.
  • У 2007 годзе ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі адносна прадпрыемстваў беларускага канцэрну «Белнафтахім».
  • У 2008 годзе Менск запатрабаваў ад‘езду з краіны пасла ЗША Карэн Ст’юарт.
  • Адначасова штат амбасады быў скарочаны з 35 супрацоўнікаў да пяці.
    З таго часу і дагэтуль ЗША ў Беларусі і Беларусь у ЗША прадстаўленыя на ўзроўні часовых павераных.

11 год без амбасадараў. Як мяняліся дыпляматычныя стасункі паміж ЗША і Беларусьсю

  • У 2015 годзе ЗША віталі вызваленьне палітвязьняў у Беларусі і высілкі Менску па спрыяньні ўрэгуляваньню канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
  • У 2015 годзе ўлады ЗША прыпынілі дзеяньне эканамічных санкцый адносна Беларусі. У далейшым дзеяньне санкцый прыпынялася кожныя паўгода.
  • У 2019 годзе Менск і Вашынгтон дамовіліся аднавіць паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG