Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Мы зацікаўленыя, каб амэрыканскі бізнэс працаваў у Беларусі


Візыт у Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выказаўся пра візыт у Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо. Ён адзначыў, што апошні раз візыт на такім узроўні праходзіў чвэрць стагодзьдя таму.

Уладзімер Макей адзначыў, што размова Майка Пампэо і Аляксандра Лукашэнкі прайшла «ў атмасфэры даверу і ўзаемаразуменьня».

«Мы надаём гэтаму візыту важнае значэньне. Апошні раз такі візыт праходзіў 26 гадоў таму. Гэты візыт, мяркуем, закліканы надаць імпульс працэсу нармалізацыі нашых двухбаковых адносінаў. Размова з прэзыдэнтам прайшла ў атмасфэры даверу і ўзаемаразуменьня. Бакі прыйшлі да таго, што інтарэсы сыходзяцца і перасякаюцца. Беларусі бок вітаў падтрымку сувэрэнітэту Беларусі з боку ЗША. Адбыўся абмен думкамі аб сытуацыі ў рэгіёне і пэрспэктывах ўзаемадзеяньняў з NATO. Дзякую нашым амэрыканскім партнэрам», – сказаў Уладзімер Макей.

Падчас адказаў на пытаньні журналістаў, Уладзімер Макей выказаўся пра канфлікт на ўсходзе Ўкраіны. Ён падкрэсьліў, што «Беларусь гатовая даць пляцоўку для перамоваў усім зацікаўленым бакам». У тым ліку, у гэтых перамовах могуць удзельнічаць ЗША.

Таксама Макей сказаў, што Беларусь зацікаўленая ў больш цесным супрацоўніцтве з амэрыканскім бокам.

«Мы б прывіталі больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі, зыходзячы з той ролі, якую ЗША займаюць на міжнароднай арэне. Мы маем шэраг сфэраў, у якіх мы маглі б супрацоўнічаць больш шчыльна. Што тычыцца дэмакратыі і правоў чалавека, то гэтыя пытаньні сёньня абмяркоўваліся», – паведаміў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей адзначыў, што «Беларусь не абсалютна ідэальная ў пляне правоў чалавека».

«Беларусь, магчыма, не зьяўляецца абсалютна ідэальнай краінай у гэтым пляне. І мы разумеем, што павінны рэалізоўваць нейкія рэформы ў той ці іншай сферы. Мы гэта і робім. У нас у адпаведнасьці з рэкамендацыямі ААН распрацаваны нацыянальны плян у правах чалавека, які паспяхова рэалізуецца разам з шэрагам няўрадавых арганізацый», — паведаміў міністар замежных спраў Беларусі.

Макей заявіў, што перакананы, што паступова пазыцыі, па якіх яшчэ ёсьць разыходжаньні ў Беларусі і ЗША, будуць зьбліжаныя.

Ён дадаў, што Беларусь была б зацікаўленая ў прыходзе сюды амэрыканскага бізнэсу.

Пампэо наведвае Беларусь у рамках эўрапейскага турнэ. Перад Менскам ён ужо пабываў у Лёндане і Кіеве, пасьля наведае Нур-Султан (Казахстан) і Ташкент (Узбэкістан).

Як разьвіваліся адносіны Беларусі і ЗША. Галоўнае

  • ЗША прызналі Беларусь у 1992 годзе.
  • У 1994 годзе ЗША, разам зь Вялікай Брытаніяй і Расеяй, падпісалі Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі для Беларусі ў абмен на перадачу Беларусьсю ядзерных узбраеньняў Расеі.
  • Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан быў зь візытам у Беларусі ў 1994 годзе, падчас візыту ён наведваў Курапаты.

  • Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ніводнага разу ня быў з афіцыйным візытам у ЗША.
  • Таваразварот гандлю паміж Беларусьсю і ЗША ў 2018 годзе склаў 711 мільёнаў даляраў.
  • Аляксандар Лукашэнка неаднойчы казаў, што без ЗША канфлікт ва Ўкраіне ня можа быць вырашаны.
  • У 2016 годзе кіраўнік Беларусі заяўляў, што прэзыдэнцкія выбары ў ЗША выйграе Дональд Трамп.
Error rendering VK.

  • У 2010-я гады Беларусь была адным са шляхоў невайсковага транзыту грузаў для амэрыканскай вайсковай групоўкі ў Аўганістане.
  • У ЗША ў 2004 годзе быў прыняты закон «Акт аб дэмакратыі для Беларусі», які абмяжоўвае гандаль паміж дзьвюма краінамі і забараняе ўраду ЗША галасаваць у міжнародных фінансавых арганізацыях за выдзяленьне Беларусі крэдытаў.
  • З 2006 году адносна беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць амэрыканскія візавыя санкцыі.
  • У 2007 годзе ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі адносна прадпрыемстваў беларускага канцэрну «Белнафтахім».
  • У 2008 годзе Менск запатрабаваў ад‘езду з краіны пасла ЗША Карэн Ст’юарт.
  • Адначасова штат амбасады быў скарочаны з 35 супрацоўнікаў да пяці.
    З таго часу і дагэтуль ЗША ў Беларусі і Беларусь у ЗША прадстаўленыя на ўзроўні часовых павераных.

11 год без амбасадараў. Як мяняліся дыпляматычныя стасункі паміж ЗША і Беларусьсю

  • У 2015 годзе ЗША віталі вызваленьне палітвязьняў у Беларусі і высілкі Менску па спрыяньні ўрэгуляваньню канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
  • У 2015 годзе ўлады ЗША прыпынілі дзеяньне эканамічных санкцый адносна Беларусі. У далейшым дзеяньне санкцый прыпынялася кожныя паўгода.
  • У 2019 годзе Менск і Вашынгтон дамовіліся аднавіць паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG