Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На #БНР102 пачалі зьбіраць сродкі. Плянуюць канцэрт 22 сакавіка

Мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019 году
Мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019 году

На сайце Molamola.by пачалі зьбіраць грошы на арганізацыю менскага мітынгу-канцэрту на Дзень Волі — 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізацыйны камітэт хоча прыцягнуць 25 тысяч рублёў.

У лік арганізатараў увайшлі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і рух «За свабоду». Летась яны ладзілі менскі мітынг-канцэрт на Дзень Волі, а тая група арганізатараў, што ладзіла ў 2018-м #БНР100, у 2019-м займалася мітынгам-канцэртам у Горадні.

Папярэдне мяркуецца, што сёлета мітынг-канцэрт зладзяць у Менску ў нядзелю, 22 сакавіка. Але акцыі і імпрэзы на Дзень Волі абяцаюць анансаваць і на наступныя дні, да 25 сакавіка ўключна (агучыць пляны зьбіраюцца бліжэй да сярэдзіны лютага). Таксама магчыма, што акцыі будуць ладзіцца ня толькі ў Менску, а і ў іншых гарадах Беларусі. Калі ад «менскага» краўдфандынгу застануцца лішнія грошы, іх перададуць на рэгіянальныя ініцыятывы.

Час і месца яшчэ ня вызначаныя. Як сказаў Свабодзе старшыня БСДП Ігар Барысаў, менскім уладам яшчэ месяц таму накіравалі прапановы па сьвяткаваньні Дня Волі, але пакуль не атрымалі адказу.

Пляцоўкі, якія арганізатары прасілі ў выканкаму:

  • плошча Свабоды,
  • парк каля Опэрнага тэатру;
  • пляцоўка каля Палаца спорту.

Дзень Волі ў Менску. ФОТА мітынгу-канцэрту ў Кіеўскім сквэры

Паводле арганізатараў, сабралася ня менш за 2000 чалавек (дакладныя лічбы пакуль не агучаныя). Праваахоўнікі патрабуюць даплаты — у заяўцы быў мітынг на 1000 чалавек
1/23 Паводле арганізатараў, сабралася ня менш за 2000 чалавек (дакладныя лічбы пакуль не агучаныя). Праваахоўнікі патрабуюць даплаты — у заяўцы быў мітынг на 1000 чалавек
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Нягледзячы на ранейшыя прагнозы, дажджу не было — надвор’е было сонечнае, але быў моцны вецер
2/23 Нягледзячы на ранейшыя прагнозы, дажджу не было — надвор’е было сонечнае, але быў моцны вецер
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя
3/23 Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Прамаўляе Алег Трусаў
4/23 Прамаўляе Алег Трусаў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
5/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
6/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Менскія ўлады адхілілі шмат заявак на мітынгі-канцэрты ў розных месцах — на стадыёне «Дынама», ля Палацу спорту, на плошчы Свабоды… 
7/23 Менскія ўлады адхілілі шмат заявак на мітынгі-канцэрты ў розных месцах — на стадыёне «Дынама», ля Палацу спорту, на плошчы Свабоды… 
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У выніку арганізатары леташняга «Сьвята незалежнасьці» адмовіліся ад прапанаваных уладамі пляцовак: казалі, не прапанавалі годных варыянтаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г) пагадзіліся на прапанаваны ўладамі Кіеўскі сквэр
8/23 У выніку арганізатары леташняга «Сьвята незалежнасьці» адмовіліся ад прапанаваных уладамі пляцовак: казалі, не прапанавалі годных варыянтаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г) пагадзіліся на прапанаваны ўладамі Кіеўскі сквэр
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Мітынг-канцэрт быў арганізаваны літаральна за чатыры дні. Збор грошай працягваецца — на пачатку канцэрту арганізатары казалі, што маюць толькі траціну патрэбнай сумы (і гэта было да заявы праваахоўнікаў пра перавышэньне заяўленай колькасьці людзей)
9/23 Мітынг-канцэрт быў арганізаваны літаральна за чатыры дні. Збор грошай працягваецца — на пачатку канцэрту арганізатары казалі, што маюць толькі траціну патрэбнай сумы (і гэта было да заявы праваахоўнікаў пра перавышэньне заяўленай колькасьці людзей)
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На сьвяце дзейнічалі кірмаш, фуд-корт, дзіцячая пляцоўка, намёты палітычных партыяў
10/23 На сьвяце дзейнічалі кірмаш, фуд-корт, дзіцячая пляцоўка, намёты палітычных партыяў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Выступ дэпутаткі Вольгі Кавальковай
11/23 Выступ дэпутаткі Вольгі Кавальковай
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Мітынг-канцэрт доўжыўся больш за пяць гадзінаў
12/23 Мітынг-канцэрт доўжыўся больш за пяць гадзінаў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У час мітынгу прамаўлялі дэпутаткі Ганна Канапацкая і Алена Анісім, выканаўца абавязкаў рэктара будучага ўнівэрсытэту Гілевіча Алег Трусаў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і іншыя
13/23 У час мітынгу прамаўлялі дэпутаткі Ганна Канапацкая і Алена Анісім, выканаўца абавязкаў рэктара будучага ўнівэрсытэту Гілевіча Алег Трусаў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і іншыя
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
14/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
15/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У ліку выступоўцаў быў і былы лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Пасьля прамовы яго схапілі «людзі ў цывільным», але міліцыя адмаўляла, што ён затрыманы. У прамове ён казаў сярод іншага: «Гэта сьвята і для „шунявак“, і для „іхтамнетаў“, і для прапагандыстаў, бо, каб не 25 сакавіка і незалежнасьць, дзе б яны зладзейнічалі?»
16/23 У ліку выступоўцаў быў і былы лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Пасьля прамовы яго схапілі «людзі ў цывільным», але міліцыя адмаўляла, што ён затрыманы. У прамове ён казаў сярод іншага: «Гэта сьвята і для „шунявак“, і для „іхтамнетаў“, і для прапагандыстаў, бо, каб не 25 сакавіка і незалежнасьць, дзе б яны зладзейнічалі?»
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На пачатку мітынгу-канцэрту была затрыманая актывістка Натальля Басалыга, на кароткі час затрымалі таксама сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага (ён спрабаваў высьветліць у «людзей у цывільным» лёс Дашкевіча). На просьбу арганізатараў міліцыянты вывелі таксама мужчыну, які выглядаў п’яным і паводзіў сябе агрэсіўна. Аб іншых затрыманьнях не паведамлялася
17/23 На пачатку мітынгу-канцэрту была затрыманая актывістка Натальля Басалыга, на кароткі час затрымалі таксама сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага (ён спрабаваў высьветліць у «людзей у цывільным» лёс Дашкевіча). На просьбу арганізатараў міліцыянты вывелі таксама мужчыну, які выглядаў п’яным і паводзіў сябе агрэсіўна. Аб іншых затрыманьнях не паведамлялася
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
18/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
19/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Каля 18:00 на некалькі хвілінаў адключылася электрычнасьць — верагодна, проста заглохнуў генэратар. Пакуль не было сьвятла, N.R.M. са слухачамі хорам сьпелі «Тры чарапахі»
20/23 Каля 18:00 на некалькі хвілінаў адключылася электрычнасьць — верагодна, проста заглохнуў генэратар. Пакуль не было сьвятла, N.R.M. са слухачамі хорам сьпелі «Тры чарапахі»
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
21/23
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Арганізатары канцэрту: Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова (БХД), Юрась Губарэвіч («За свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП), Ігар Барысаў (БСДП(Г)), а таксама вядоўца Іван Помаз
22/23 Арганізатары канцэрту: Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова (БХД), Юрась Губарэвіч («За свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП), Ігар Барысаў (БСДП(Г)), а таксама вядоўца Іван Помаз
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На выхадзе і на падыходах да пляцоўкі ў Кіеўскім сквэры міліцыянты патрабавалі ад наведнікаў, каб тыя хавалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
23/23 На выхадзе і на падыходах да пляцоўкі ў Кіеўскім сквэры міліцыянты патрабавалі ад наведнікаў, каб тыя хавалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Previous slide
Next slide

Гарадзкім уладам таксама прапанавалі прафінансаваць мітынг-канцэрт з гарадзкога бюджэту, бо іначай арганізатарам самім давядзецца плаціць мэдыкам, камунальнікам і міліцыі (летась праз гэта адбыўся канфлікт: арганізатары адмовіліся плаціць, бо казалі, што міліцыя няякасна выканала працу, невядомыя «людзі ў цывільным» выкралі з пляцоўкі двух палітыкаў).

З музыкамі вядуцца папярэднія перамовы. Бліжэйшым часам сьпіс выступоўцаў ужо абвесьцяць, а чалавек, адказны за перамовы з музыкамі, сьцьвярджае, што «падбіраецца даволі прывабная зборка». З палітыкамі і актывістамі адносна выступаў перамоваў яшчэ не вялі — Барысаў кажа, яны і так заўсёды гатовыя выступіць.

Арганізатары просяць паўдзельнічаць і грамадзкасьць — напрыклад, распрацаваць сымбаль і лягатып, як ужо рабілі ў мінулыя гады. Таксама для арганізацыі імпрэзы і працы ў сацсетках патрэбныя валянтэры.

Калі дзяржава ніяк не дапаможа, канцэрт не адменяць

Ігар Барысаў кажа, што калі дзяржава не захоча ўдзельнічаць у арганізацыі сьвяткаваньня Дня Волі і не дазволіць праводзіць акцыю ў пажаданых месцах, ад мітынгу-канцэрту ўсё роўна не адмовяцца.

Ігар Барысаў на мітынгу-канцэрце да Дня Волі, 2019 год
Ігар Барысаў на мітынгу-канцэрце да Дня Волі, 2019 год

На думку Барысава, улады якраз таму і прынялі пастанову аб абавязковай плаце міліцыі за мітынгі, каб перашкодзіць арганізацыі такіх імпрэзаў. Ён дадае, што падчас падрыхтоўкі да мітынгу-канцэрту пытаўся ў праваахоўнікаў пра дазвол ці забарону бел-чырвона-белых сьцягоў па-за межамі пляцоўкі акцыі — адказалі, што герб «Пагоня» дазволены, бо ахоўваецца дзяржавай як гісторыка-культурная каштоўнасьць, а бел-чырвона-белы сьцяг застаецца «незарэгістраванай сымболікай».

«Ідэі БНР пра незалежную і — увага! — дэмакратычную дзяржаву зьяўляюцца канкурэнтнымі сучаснай беларускай дзяржаве, — мяркуе Ігар Барысаў. — Таму яна так хваравіта гэта ўспрымае. Хай гэтыя ідэі больш такія сымбалічныя, яны больш канкурэнтаздольныя, могуць даць людзям больш свабоды».

Мітынг-канцэрт на мінулы Дзень Волі быў самай масавай акцыяй апазыцыі за год, сабраў сумарна каля 5000 чалавек і каля 1500 чалавек адначасова, адзначае Барысаў.

22 сакавіка ў Вільні заплянавалі шэсьце на дзень сьмерці Кастуся Каліноўскага

Менскія арганізатары ведаюць, што асобна ад іх у літоўскай сталіцы на раніцу 22 сакавіка заплянавалі шэсьце ад месца згубы Кастуся Каліноўскага да могілак Росы, прымеркаванае да гадавіны скону Каліноўскага.

З гэтым можа атрымацца накладка па часе — магчыма, тыя, хто захоча прайсьці шэсьцем у Вільні, пасьпеюць толькі на заканчэньне мітынгу-канцэрту ў Менску, а то і не пасьпеюць зусім. Але менскія і віленскія актывісты спрабуюць скаардынавацца.

Пра Каліноўскага маюць згадаць і на менскай акцыі, дадае Барысаў, бо «не было б Каліноўскага — ня факт, што была б БНР».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG