Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне прадавалі расейскія рыбныя кансэрвы з глістамі


Гомельская абласная інспэкцыя Дзяржстандарту ў ходзе праверак крамаў рэгіёну выявіла ў продажы рыбныя кансэрвы, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі. У кансэрвах знойдзеныя гельмінты (глісты), паведамляецца на сайце інспэкцыі.

Бачныя гельмінты на кавалачках печані знайшліся ў расейскіх кансэрвах наступных вытворцаў:

  • кансэрвы «Печань траскі балтыйскай натуральнай» маркі «MaxiFISH» вытворчасьці ТАА «Сервис Партнер» (Калінінград),
  • кансэрвы «Печань траскі натуральная» маркі «Рыбарь» вытворчасьці ТАА «Дальпромрыба» (Дамадзедава).

Дзяржстандарт забараніў да ўвозу і продажу ў Беларусі гэтыя кансэрвы, прадаўцы павінны прыбраць іх з паліцаў крамаў. Таксама інспэктары просяць грамадзян паведамляць, калі пабачаць такія кансэрвы ў краме, а тым, хто іх ужо набыў, рэкамэндуюць вярнуць іх у краму.

Раней у 2019 годзе ў расейскіх тварожных сырках і марозіве двойчы знаходзілі кішэчную палачку, у дзіцячым харчаваньні выяўлялі перавышэньне нітратаў, у печыве «Купелька» расейскай гандлёвай маркі «Акульчев» — 5-разовае перавышэньне дыяксыду серы, у чорным перцы — небясьпечныя бактэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG