Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Горадняй у машыне застрэлілі бізнэсоўцу

абноўлена

На месцы злачынства

Цела 55-гадовага мужчыны з агнястрэльным раненьнем знайшлі ноччу 14 студзеня ў Горадзенскім раёне.

Як паведамляе Сьледчы камітэт, цела 55-гадовага мужчыны з агнястрэльным раненьнем знайшлі ноччу 15 студзеня ў Горадзенскім раёне.

Сьледча-апэратыўная група агледзела месца здарэньня, адабрала прадметы і аб’екты, па якіх плянуюць прызначыць шэраг дасьледаваньняў.

Вядзецца крымінальная справа.

Міліцыя шукае забойцу.

На месцы працуюць найбольш дасьведчаныя супрацоўнікі цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту.

Паводле жыхароў суседніх зь месцам забойства дамоў, забіты — вядомы ў Горадні прадпрымальнік Аляксандар Прасьняк. Ён быў адным з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт». Яго застрэлілі проста ў машыне, калі ён падʼехаў да свайго дому.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG