Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране затрымалі некалькіх чалавек у справе аб зьбітым украінскім «Боінгу»


Улады Ірану затрымалі некалькіх чалавек у справе аб зьбітым «Боінгу» Міжнародных авіяліній Украіны.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара судовай улады Гхаламхусэйна Эсмаілі. Паводле яго, усе затрыманыя былі датычныя да трагедыі. Колькі менавіта чалавек было затрымана, Эсмаілі не сказаў.

Раней 14 студзеня падчас тэлезвароту да нацыі прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані паабяцаў пакараць вінаватых у гібелі 176 чалавек падчас крушэньня «Боінга» і правесьці стараннае расьсьледаваньне абставінаў таго, што адбылося. Раней іранскія вайскоўцы прызналі, што яны зьбілі гэты самалёт.

Пасажырскі «Боінг-737» Міжнародных авіяліній Украіны разьбіўся 8 студзеня пры вылеце з аэрапорту Тэгерану. На борце знаходзіліся 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Усе яны загінулі.

Крушэньне ўкраінскага самалёту ў Іране. Што трэба ведаць

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6:10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.
  • Паводле першай рэакцыі іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка.
  • 11 студзеня, праз 3 дні пасьля катастрофы, прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані прызнаў, што іранскія вайскоўцы па памылцы зьбілі пасажырскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны». Ён распарадзіўся знайсьці вінаватых у гэтай трагедыі.
  • Камандуючы ваенна-касьмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ паведаміў, што апэратар супрацьпаветранай абароны Ірану самастойна вырашыў выпусьціць крылатую ракету па самалёце, ня здолеўшы звязацца з камандаваньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG